Вінцук Вячорка: Мы здольныя вярнуць свабоду Беларусі

pbnf.org
8 мая 2009, 13:24
Вінцук Вячорка ўдзельнічаў у акцыі памяці Юр'я Захаранкі ды салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам на "Кастрычніцкай" плошчы.

Пасьля завершаньня акцыі ён заявіў:

"Нацыя адбываецца, калі шануе тых, хто за яе ахвяраваў жыцьцём, і робіць высновы зь мінулых падзеяў. Мы помнім зьніклых, а значыць, мы ўнутрана свабодныя і здольныя вярнуць свабоду Беларусі. Мы патрабуем вызваліць палітычных вязьняў Аўтуховіча, Асіпенку і Лявонава, бо калі змаўчым, будуць наступныя.

Сёньняшнія паводзіны ўладаў цалкам неадэкватныя. Зьбіцьцё й масавы хапун мірнай моладзі, які правялі далей ад вачэй народу, у парку Купалы, спэцназаўцы, сьведчаць пра дробную помсьлівасьць кіраўніка краіны, яго жаданьне паказаць усім, што ніякае "Ўсходняе партнэрства" не прымусіць яго стаць хоць на каліва эўрапейскім паліыкам. Сапраўды, Лукашэнку ня ўдасца перавыхаваць дагодлівымі кампрамісамі"
.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Вінцук Вячорка: Мы здольныя вярнуць свабоду Беларусі