“Улады рыхтаваліся да вайны“
Заяўнікі акцыі 25 сакавіка, кіраўнікі Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч правялі прэс-канфэрэнцыю, падчас якой далі сваю ацэнку мерапрыемству, назвалі выпадкі рэпрэсіяў, зьвязаных з акцыяй.
Старышыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі адзначыў, што фармат вулічнай акцыі вельмі патрэбны, і сказаў, што станоўча ацэньвае ўчорашнюю акцыю. "Нельга толькі сядзець у кабінетак і ўдзельнічаць у сэмінарах. Трэба выходзіць на вуліцы. Я ня згодны, што апазыцыя маргінальная. Народ ёсьць, і лепшыя яго прадстаўнікі выходзяць на акцыі".
Арганізатары акцыі паведамілі, што бюджэт мітынгу склаў 720 тысяч рублёў, якія былі патрачаныя на сьціплую інфармацыйную прадукцыю і на арэнду гукаўзмацняльнай апаратуры.
Намесьнік старышні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч адзначыў, што ўражаны самаарганізацыяй, якую прадэманстравалі ўдзельнікі акцыі. "Нарэшце людзі перасталі скардзіцца на недахоп матэрыялаў, а прынесьлі свае. Лічу, што людзі атрымалі задавальненьне ад самаарганізацыі".
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка падкрэсьліў значнасьць ідэі вернасьці ідэялам БНР і ідэі незалежнасьці Беларусі, якія ёсьць асноваю акцыі 25 сакавіка.
Кіраўнікі распавялі таксама пра акцыі, якія адыбліся ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. У Віцебску былі затрыманыя двое кіраўнікоў тамтэйшых суполак БНФ Леанід Аўтухоў і Аляксандр Кузьняцоў, а таксама сябраў КХП-БНФ Сяргей Каваленка, Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў. Сёньня іх чакае суд.
Вінцук Вячорка адзначыў, што акцыя ў Менску пачалася з традыцыйнага затрыманьня гукаўзмацняльнай апаратуры.
"Я перакананы, што сілавы, правакацыйны сцэнар акцыі разглядаўся ўладамі. Была небывалая мабілізацыя АМАПу. Відаць, што ўлады рыхтаваліся да вайны на вуліцах нашай сталіцы. Вельмі добра, што інфармацыя пра правакацыю была абвешчаная загадзя і мы абралі іншы мудры сцэнар акцыі", - адзначыў Вінцук Вячорка.
Напрыканцы Віктар Івашкевіч сказаў, што Партыя БНФ мае намер ініцыяваць аргкамітэт Чарнобыльскага шляху і запрашае ўсе палітычныя сілы далучацца.
Удзельнікі прэс-канфэрэнцыі падзякавалі незалежным журналістам за належнае асьвятленьне ўсіх этапаў сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники