Актывісты прымусілі вертыкаль сустрэцца з народам

regionby.org
5 мая 2009, 14:07
У чыгуначным раёне Мастоў 25 год не бачылі начальства, якое прывыкла засядаць у выканкаме, хаця праблемаў у насельніцтва сабралася шмат.

Дзякуючы таму, што моладзь з Руху "За свабоду" сабрала 232 подпісы жыхароў гэтага раёна прыватнай забудовы і перадала ўладзе, размаўляць з людзьмі ўвечары прыехаў старшыня райвыканкама Аляксей Шафарэвіч, яго намеснік Генадзь Снітко, які займаецца камунальнай гаспадаркай і будаўніцтвам, і дэпутат райсавета Віктар Шкляр. На сустрэчу прыйшлі каля ста чалавек.

Рэгіянальны каардынатар Руху Алесь Зарэмбюк паведаміў, што яны правялі кампанію, скіраваную на вырашэнне праблемаў насельніцтва. Перш за ўсё ад уладаў патрабавалі адрамантаваць вуліцы і зрабіць нармальнае асвятленне. Вось начальства і было вымушана рэагаваць, выязджаць на месца. Напачатку старшыня райвыканкама так і сказаў: вось вы тут падпісалі зварот супраць улады, што тут не вырашаюцца праблемы, таму мы прыехалі з вамі паразмаўляць. Нагоду начальства выкарыстала таксама, каб патлумачыць народу, як будуюцца Масты, як у горадзе ўсё добра і як улада стараецца вырашаць існуючыя праблемы, адзначае Зарэмбюк.

Аднак людзі ў адказ наважыліся гаварыць і высветлілася: у іх ёсць таксама іншыя праблемы.Гаварылі пра беспрацоўе ў горадзе, пра істотнае змяншэнне заробкаў на асноўных прадпрыемствах раёна — "Мастоўдрэве" і ў сельгастэхніцы. Асмялеўшы, расказалі пра тое, што ў мікрараёне няма лазні, што ў краме недастатковы асартымент прадуктаў, што дрэнна ходзіць аўтобус у цэнтра горада. Старшыня выканкама сказаў: вось тут ёсць ваш дэпутат, звяртайцеся да яго, вы яго ведаеце. Але людзі запярэчылі, што бачылі толькі яго здымак у раённай газеце, калі выбары былі, а самога яго першы раз бачаць.

У прысутнасці раённага начальства людзі мелі магчымасць пераканацца, што зваротам, пад якім яны падпісаліся, удалося дамагчыся не толькі ямачнага рамонту вуліцы, але яе нават заасфальтавалі наноў. Аднак улады на сустрэчы не далі канкрэтных адказаў па тых пытаннях, якія ім задавалі, падкрэсліў Алесь Зарэмбюк.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Актывісты прымусілі вертыкаль сустрэцца з народам