Праблемы забруджаных тэрыторый

milinkevich.org
22 апреля 2009, 13:32
Лідэр Руху "За Свабоду" падчас наведвання Гомельшчыны азнаёміўся з праблемамі Чачэрска і іншых пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі мястэчак.

Паводле словаў мясцовых актвістаў, у Чачэрскім раёне багата вёсак, жыхары якіх былі адселеныя ў сувязі з радыяцыйным забруджваннем тэрыторыі. Пасля аварыі на ЧАЭС жыхары Чачэрскага раёна мелі шэраг льготаў: бясплатныя лекі і рэгулярнае абследаванне, 50% зніжку на камунальныя паслугі, даплаты за пражыванне ў шкодным для здароўя месцы. Некалькі гадоў таму шэраг населеных пунктаў разам з раённым цэнтрам былі прызнаныя "умоўна чыстымі" і льготы былі адмененыя.

Эканамічная актыўнасць пасля Чарнобыльскай аварыі рэзка зменшылася. Самыя ініцыятыўныя і больш-менш забяспечаныя людзі паз’язджалі. Чачэрскі раён стаў дэпрэсіўным. Не дапамагла выправіць сітуацыю і палітыка спрыяння імігрантам з Сярэдняй Азіі, і практыка размеркавання ў раён маладых спецыялістаў. 80% моладзі шукае любых шляхоў, каб адсюль з’ехаць. Калі праводзілася медычнае абследаванне падчас прызыўной кампаніі, са 150 маладзёнаў прызыўнога ўзросту годнымі да службы прызнана толькі 30 чалавек.

Асабліва балюча па жыхарам гэтага адбіўся эканамічны крызіс. Заробкі, па словах мясцовых актывістаў, паменшылі ледзь не ўдвая. Шмат хто з жыхароў раёна не здольны сваечасова аплочваць камунальныя паслугі. Пачынаецца заўважны рост колькасці тых, хто вінны за кватэру мільёны рублёў.

Людзі усведамляюць, што патрэбныя перамены, але пакуль што не бачуць выйсце. Прадпрымальнікі, моладзь не хочуць падтрымліваць сістэму, якая склалася. Нават старыя людзі кажуць, што за цяперашнюю ўладу галасаваць не будуць, але ж і задаюцца рытарычным пытаннем "хіба хто лічыць нашыя галасы?"

Аляксандр Мілінкевіч
распавёў удзельнікам сустрэчы пра эканамічную і палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама пра ролю праграмы Еўразвяза "Усходняе партнёрства" у захаванні незалежнасці нашай краіны. Намеснік лідэра Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч распавёў пра гісторыю стварэння грамадскага аб’яднання, прапанаваў дапамогу з боку Руху ў вырашэнні грамадскіх праблемаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Праблемы забруджаных тэрыторый