Аўтухоў хоча спагнаць з суддзі 3 мільёны рублёў
Актывіст Руху "За Свабоду", старшыня Гарадоцкай суполкі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў звярнуўся з іскавай заявай да Суда Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
Пасля вынясення папярэджання быццам бы за рух па вул. Леніна г. Віцебска з бел-чырвона-белым сцягам на 91-ю гадавіну абвяшчэння БНР, Аўтухоў вымушаны быў перакладаць з расейскай мовы на родную пастанову, якую вынесла суддзя Казілава А.М. Пераклад каштаваў больш за 55 тыс. рублёў за дзве старонкі пастановы.
Таксама Аўтухоў панес і маральныя пакуты у сувязі з тым, што суддзя лічыць прыярытэтнай на Беларусі расейскую мову і не карыстаецца ў межах сваіх службовых абавязкаў дзяржаўнай беларускай мовай, не выконвае патрабаванні заканадаўства аб прадстаўленні пастановы суда на роднай мове адказчыка. Аўтухоў ацэньвае свае маральныя страты ў тры мільёны беларускіх рублёў.
Заява пададзена ў Кастрычніцкі суд г. Віцебска, дзе працуе суддзя А.М. Казілава. Ці стане дадзены працэс пачаткам вяртання ў суды Беларусі дзяржаўнай беларускай мовы, пакажа сам працэс, калі яго распачне Кастрычніцкі суд г. Віцебска.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники