У Гарадку абмяркуюць мэтазгоднасць пабудовы АЭС
Абмеркаваць пытанне мэтазгоднасі пабудовы АЭС прапануюць актывісты "Руху за Свабоду" Леанід Аўтухоў і Леанід Гаравы для выбаршчыкаў Гарадка.
Са сваёй чарговай заявай на масавае мерапрыемства яны звярнуліся ў Гарадоцкі райвыканкам дзеля атрымання дазволу на рэалізацыю канстытуцыйнага права на сход грамадзян. Сход плануецца правесці 23 красавіка з 17.30 да 19.00 ў зале Дома культуры г. Гарадка з удзелам лаўрэята прэміі Еўрапейскага Саюза імя акадэміка А.Д. Сахарава Аляксандрам Мілінкевічам.
Да гэтага часу шчэ вядзецца судовае абскарджанне адмовы гарадоцкага райвыканкама на сход выбаршчыкаў на 9 студзеня 2009 года. Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу па адмене рашэння Гарадоцкага суда, які не пагадзіўся з Леанідам Аўтуховым, што намесніца старшыні райвыканкама Надзея Бурунова парушыла канстытуцыйнае права грамадзян на сход.
У абласны суд спадар Аўтухоў прадставіў і адказ пракуратуры раёна, дзе адзначана, што Гарадоцкі райвыканкам парушыў заканадаўства не надрукаваўшы рашэнне аб масавых мерапрыемствах у раёнцы, а таксама даведку, што ў дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці няма зямельнага ўчастку "Урочышча "Вараб'ёвы Горы", куды старшыня райвыканкама накіроўвае масавыя мерапрыемствы.
Зараз рыхтуецца скарга ў Вярхоўным Суд аб парушэнні права грамадзян на сходы, якія ніяк не дазваляюць правесці ў Гарадку. Між тым ў будынку райвыканкама, ў Доме культуры ладзяцца сходы і ветэранскай арганізацыі, і мясцовых садаводчаскіх таварыстваў і ніхто іх не накіроўвае ў лес.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники