Андрэй Скіцёў. “Сціплае абаянне Беларусі“
Беларускі графік Андрэй Скіцёў запрашае на персанальную выставу. Мастак ужо заваяваў вядомасць сваёй прагай эксперыментаў. Яго работы выкананыя ў складанай аўтарскай тэхніцы.
Першая праца ў партфоліо Андрэя Скіцёва датуецца 1997 годам, за гэты час у мастака прайшло больш за дзесяць выстаў, з якіх сем – персанальныя. Але калі мы паспрабуем знайсці інфармацыю пра аўтара і яго творчасці – даследчыя, аналітычныя, крытычныя артыкулы або іншыя матэрыялы ў друкаваным варыянце ці ў інтэрнэце – мы пацерпім фіяска. У адкрытым доступе мы знойдзем толькі інфармацыйныя прабелы, некалькі скупых тэкстаў пра выставы і адно-два інтэрв'ю. Скіцёў не з'яўляецца выключэннем, у такім інфармацыйным ваакуме знаходзяцца вельмі многія беларускія мастакі.
У адным з інтэрв'ю Андрэй кажа аб сваіх працах: "Гэта такі сукупны партрэт сённяшняй нашай краіны. Краіна зменіцца праз пэўны час, ператворыцца ў нешта іншае, зменіцца трохі, і зменяцца гэтыя пачуцці. Мне хочацца, можна сказаць, задакументаваць нас з вамі".
У экспазіцыі "Сціплае абаянне Беларусі" прадстаўлены работы Андрэя Скіцёва, пачынаючы з 2006 па 2013 год і "кабінет мастацтвазнаўцы" у якім знаходзяцца многія іншыя працы мастака, пачынаючы з 1997 года. Гэтым праектам галерэя працягвае серыю персанальных выстаў беларускіх мастакоў і прапануе аб'яднацца ўсім прадстаўнікам культурнага поля для сумеснай працы над асэнсаваннем, фіксацыяй, рэакцыяй і дакументацыяй працэсаў, якія адбываюцца ў беларускім мастацтве на прыкладзе вывучэння персаналій мастакоў. Гэтая выстава – адкрыты даследчы праект, дзе куратар не дае сваёй інтэрпрэтацыі работ аўтара, а запрашае людзей, для якіх мастацтва – прафесія, унесці ўклад у сучаснае беларускае мастацтва і прапанаваць сваё стаўленне да творчасці сучаснага беларускага мастака, які дакументуе эмацыйную гісторыю сучаснай Беларусі. Таму мы звяртаемся да даследчыкаў, крытыкаў, аналітыкаў, мастацтвазнаўцаў, філосафаў, падтрымаць даследчы праект зваротнай рэакцыяй. Вынікам праекта стануць віртуальныя каталогі даследаваных мастакоў з усімі матэрыяламі і тэкстамі, сабранымі за гэты час.
Усе матэрыялы дасылайце, калі ласка, на адрас [email protected] з пазнакай "Андрэй Скіцёў".
Выстава будзе працаваць па 28 красавіка 2013 па адрэсе: Менск, пр. Назалежнасці, 37А.
www.ygallery.by
+375 017 286 31 68

Андрэй Скіцёў

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники