Прадпрымальнікі пайшлі ў агітатары

ucpb.org
7 октября 2009, 09:43
Увечары 5 кастрычніка ў Рэчыцы адбыўся семінар па падрыхтоўцы антыкрызісных агітатараў з удзелам лідэра АГП Анатоля Лябедзькі і яго намесніка Льва Марголіна.

Гэта ўжо трэцяе мерапрыемства такога роду ў Гомельскай вобласці. Папярэднія мерапрыемствы праходзілі ў Жлобіне і Рагачове.

У семінары бралі ўдзел у асноўным прадпрымальнікі. "Таму ўпэўнена можна сказаць, што прадпрымальнікі пайшлі ў агітатары, - кажа Анатоль Лябедзька. - Гэта актыўнасць звязана з тым, што ўсё ж прадпрымальнікі працягваюць заставацца той групай, на якую ідзе найбольшы прэс з боку беларускай улады. І яны ўсё больш выспяваюць для таго, каб выходзіць са сваіх палатак займацца актыўнай дзейнасцю. Для нас гэта вельмі важная група, таму што прадпрымальнікі ўвесь час працуюць з насельніцтвам. Вельмі важна, каб яны ведалі аб антыкрызіснай платформе і маглі правільна яе рэтрансліраваць".

Усе ўдзельнікі семінара атрымалі кнігу Яраслава Раманчука і Леаніда Заікі "Беларусь: транзитная зона. Книга для парламента", газету "Глоток воздуха" і іншы інфармацыйны матэрыял. Такім чынам, паводле Анатоля Лябедзькі, можна спадзявацца што ўжо сёння ў Рэчыцы людзі атрымліваюць не толькі тавары, але і інфармацыю АДС.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Прадпрымальнікі пайшлі ў агітатары