Чыноўнікам з каляніяльным мысленнем не можа быць месца ў дзяржаўным апараце Беларусі

pbnf.org
23 сентября 2009, 10:56
Нацыянальнае кадастравае агенцтва накіравала ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці дакладную запіску, у якой заявіла пра адмову ад транскрыбавання геаграфічных назваў з беларускай мовы.

Агенцтва лічыць неабходным перакладаць назвы населеных пунктаў не з беларускай, а з рускай мовы і адпаведна транслітараваць на англійскую.

Так, цяпер населены пункт Гай можа называцца па-англійску Roshchi, а Заходні — Zapadnyi.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у сваім каментары заявіў:

"Такая пазіцыя Нацыянальнага кадастравага агенцтва з пункту гледжання нацыянальных інтарэсаў, пазіцыянавання Беларусі ў свеце і ўнутранай ідэнтыфікацыі ёсць непрымальнай і недапушчальнай. Больш за тое, яна з'яўляецца абсурднай і супярэчыць здароваму сэнсу. Такі дакумент мог нарадзіцца толькі ў галовах некваліфікаваных чыноўнікаў, якія не здольныя навучыцца беларусацэнтрычнаму мысленьню і не гатовыя ўспрымаць беларускую нацыю як самадастатковую. Я перакананы, што чыноўнікам з каляніяльным мысленнем не можа быць месца ў дзяржаўным апараце Беларусі".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Чыноўнікам з каляніяльным мысленнем не можа быць месца ў дзяржаўным апараце Беларусі