Аляксей Янукевіч: Ня трэба за людзей вырашаць, што для іх добра
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч камэнтуе прэс-канфэрэнцыю, якую Аляксандр Лукашэнка даў сёньня ў Нацыянальнай бібліятэцы, падводзячы вынікі 2009 году:
"Агулам адказы Лукашэнкі яскрава адлюстроўваюць сытуацыю ў краіне, якая існавала ў Беларусі цягам усяго 2009 году - улады ня тое што не мабілізоўвалі нацыю дзеля дасягненьня пэўных стратэгічных мэтаў, але фактычна не праяўлялі сапраўднай ініцыятывы. Усе дзеяньні ўладаў былі скіраваныя выключна на цыраваньне дзюрак (значнае пагаршэньне эканамічнай сытуацыі) і разрульваньне пажарных сытуацыяў (эпідэмія сьвінога грыпу), што ўзьнікалі ў той ці іншай сфэры.
У цэлым мы не пачулі нічога новага, аднак некаторыя выказваньні Лукашэнкі падаюцца ўсё ж вельмі дзіўнымі. Перадусім што тычыцца беларускай мовы - гэтае пытаньне яўна ня вырашанае, і гэта відавочна нават для прыхільнікаў цяперашняга прэзыдэнта. Сытуацыя, калі ў краіне няма ніводнай беларускамоўнай ВНУ, мізэрная колькасьць беларускіх школаў і дзіцячых садкоў, калі шмат хто з чыноўнікаў папросту не валодае беларускай мовай на належным узроўні - гэта яўна сытуацыя дыскрымінацыі беларускай мовы. Прычым дыскрымінацыі на дзяржаўным узроўні.
Што да выказваньняў пра рынак аўтамабіляў у краіне, дык яны выглядаюць на няўдалы жарт. Гэтыя выказваньні нагадваюць найгоршыя ўзоры дубовай савецкай прапаганды. Кожны кіроўца і пасажыр выдатна разумее розьніцу паміж эўрапейскімі, амэрыканскімі ці японскімі аўтамабілямі з аднаго боку і расейскімі зь іншага. Калі людзі гатовыя за свае ўласныя грошы набываць патрыманыя машыны з Эўропы, самае найлепшае, што можа зрабіць кіраўніцтва краіны, гэта не перашкаджаць ім. Відавочна, што ў бачнай будучыні стварэньне ўласнай вытворчасьці легкавікоў маларэальнае. Калі людзі ня хочуць перасаджвацца на расейскія аўто, нельга іх прымушаць. Ня трэба за людзей вырашаць, што для іх добра".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники