Баранавіцкія чыноўнікі не дазваляюць рэалізаваць права на мітынгі

milinkevich.org
3 апреля 2009, 12:02
Прыхільнікі "Руху "За Свабоду" атрымалі адмоўны адказ на прапанову адмяніць рашэнне гарвыканкама "Пра парадак правядзення ў г. Баранавічы масавых мерапрыемстваў", якое робіць іх правядзенне амаль немагчымым.

Адказ прыйшоў з Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за подпісам намесніка старшыні Леаніда Цупрыка і старшыні Баранавіцкага гарадскога савета дэпутатаў Уладзіміра Стахнова.

Яшчэ ў сакавіку 2009 года Баранавіцкія актывісты "Руху "За Свабоду" Віктар Сырыца, праваабаронца Сяргей Гоўша і юрыст Карней Пятровіч накіравалі зварот ў Баранавіцкі гарадскі савет дэпутатаў і Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт з прапановай адмяніць рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 17.01.2006 года №4 "Пра парадак правядзення ў г. Баранавічы масавых мерапрыемстваў". На думку ініцыятараў зварота, згодна з палажэнням гэтага нарматыўнага акта ў Баранавічах фактычна немагчыма легальна правесці ніводнага масавага мерапрыемства.

Заяўнікі звярнулі ўвагу на тое, што дадзены нарматыўны акт парушае Канстытуцыю Беларусі, Закон "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" ад 30.12.1997 і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.


Нягледзячы на аргументаваны і юрыдычна абгрунтаваны зварот заяўнікі атрымалі кароткі адказ: "рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 17.01.2006 года №4 "Пра парадак правядзення ў г. Баранавічы масавых мерапрыемстваў" адпавядае закону, а ваш зварот лічым неабгрунтаваным".


Як паведаміў актывіст “Руху “За свабоду” Віктар Сырыца, аўтары звароту намераны звяртацца ў вышэйстаячыя органы ўлады, каб адмяніць незаконнае рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Баранавіцкія чыноўнікі не дазваляюць рэалізаваць права на мітынгі