Леаніда Аўтухова суд аштрафаваў на 40 базавых велічыняў

pbnf.org
14 августа 2009, 13:32
Сёньня ў Гарадку адбыўся суд над затрыманым 27 ліпеня Леанідам Аўтуховым. Кіраўнік гарадоцкай суполкі Партыі БНФ разам з актывістамі Партыі і Моладзі БНФ ладзіў традыцыйную акцыю з нагоды абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі зь узьняцьцьём бел-чырвона-белых сьцягоў.

Падчас акцыі было затрымана 4 чалавекі. Леаніда Аўтухова інкрымінавалі арганізацыю несанкцыянавай вулічнай акцыі паводле арт. 23.34. ч. 2 КаАП. Суд прысудзіў фронтаўцу штраф у памеры 40 базавых велічыняў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовости субъектов ❯ Леаніда Аўтухова суд аштрафаваў на 40 базавых велічыняў