Зварот Аляксандра Мілінкевіча да V з’езду беларусаў свету

milinkevich.org
20 июля 2009, 12:30
Умацаванне незалежнасці і далейшы росквіт нашай Бацькаўшчыны, развіццё беларускай культуры і нацыянальнай саматоеснасці – гэта пачэсны абавязак кожнага патрыёта нашай зямлі.

Беларусь заўсёды ў нашых сэрцах, незалежна ад таго, дзе мы знаходзімся. Я шчыра ўдзячны вам за тое, што памятаеце сваю Радзіму і клапоціцеся пра яе.

Беларуская дыяспара адыграла і працягвае граць надзвычай важную ролю ў захаванні цягласці дзяржаўніцкай, нацыянальнай і дэмакратычнай традыцыяў, у пашырэнні ведаў пра Беларусь, наш народ, яго гістарычную спадчыну. Беларусы замежжа – гэта амбасадары нашага краю ў свеце.

Сёньня Беларусі, якая павінна зрабіць свой геапалітычны выбар і пайсці па шляху еўрапейскай інтэграцыі, вельмі патрэбны вашы веды, досвед і патрыятызм.

Будзьма разам у працы па вяртанні нашай любай Бацькаўшчыны як дэмакратычнага еўрапейскага краю ў сусьветную супольнасць і ва ўлонне еўрапейскай цывілізацыі.

Жывуць Беларусы – жыве Беларусь!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Зварот Аляксандра Мілінкевіча да V з’езду беларусаў свету