Беларусы свету збяруцца ў Мінску

"Еўрарадыё"
5 июня 2009, 13:53
Удзельнікаў V з’езда беларусаў свету прыме Міжнародны адукацыйны цэнтр.

Раней арганізатарам адмовілі ў прадстаўленні памяшкання некалькі дзесяткаў установаў.

І вось кіраўніцтва "Бацькаўшчыны" атрымала вуснае паведамленне з Мінгарвыканкама, які прапанаваў Згуртаванню беларусаў свету "Бацькаўшчына" на выбар два памяшканні: актавую залу ДК Мінскага трактарнага завода або залу міжнароднага адукацыйнага цэнтру (IBB).

Міжнароднага адукацыйнага цэнтру. Вырашылі спыніцца на апошнім, тым больш, што мінулы з’езд праходзіў акурат у ІВВ.

Паводле старшыні Рады "Бацькаўшчыны" Алены Макоўскай, арганізацыі патрэбна пісьмовае рашэнне наконт таго, дзе будзе праведзены з’езд. "Але справа зрушылася, і мы маем ўпэўненасць, што з’езд пройдзе ў Мінску", - зазначыла А.Макоўская.

Калі ж давялося б праводзіць з'езд за мяжой, "Бацькаўшчына" сутыкнулася б з фінансавымі праблемамі і дату мерапрыемства трэба было б пераносіць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Беларусы свету збяруцца ў Мінску