“Дзень Волі“ ад Арлова

by.milinkevich.org
30 марта 2009, 16:49
У Мінску прайшла сустрэча з Уладзімірам Арловым, прысвечаная гадавіне абвяшчэння Незалежнасці Беларусі.


Канферэнц-заля была поўная. На сустрэчу з вядомым пісьменнікам і гісторыкам, якую арганізаваў Рух "За Свабоду", прыйшло 50 чалавек, у асноўным моладзь.

Уладзімір Арлоў у сваёй непаўторнай, поўнай хараства манеры распавёў пра вытокі беларускай дзяржаўнасці.

Пасля быў зладжаны прагляд дакументальна-публіцыстычнага фільма Уладзіміра Арлова, Юрыя Хашчавацкага і Алега Дашкевіча "Дзень Волі", які распавядае пра гісторыю стварэння незалежнай Беларусі. Пасля прагляду стужкі ахвотныя атрымалі магчымасць задаць пытанні аўтару.

Напрыканцы мерапрыемства прысутным раздалі віншаванні Аляксандра Мілінкевіча з 91-й гадавінай абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ “Дзень Волі“ ад Арлова