Мілінкевіч наведаў Камянец і Маларыту
Мілінкевіч наведаў Камянец і Маларыту. На сустрэчах абмеркавалі накірункі дзейнасці Руху "За Свабоду" у рэгіёнах.
Сярод удзельнікаў сустрэчы ў Камянцы была ў асноўным моладзь. Лідэр Руху "За Свабоду" распавёў прысутным пра сваё бачанне палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі ў краіне, пра стасункі з АДС, перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Еўразвяза ў межах праграмы "Усходняе партнёрства".
Прысутныя абмяркоўвалі шляхі актывізацыі дзейнасці дэмакратычных арганізацый у маленькіх гарадах і мястэчках, спосабы пашырэння ўплыву Руху "За Свабоду". Моладзевыя актывісты напрыканцы сустрэчы атрымалі магчымасць задаць самы розныя пытанні Аляксандру Мілінкевічу. Сустрэча доўжылася больш за гадзіну.
У Маларыце на сустрэчу, якая ладзілася ў адным з дамоў прыватнага сектару, прыйшлі людзі больш сталага веку – збольшага за 50 год. Аляксандр Мілінкевіч распавёў пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне.
Пасля адбылася невялічкая дыскусія наконт будучых прэзідэнцкіх выбараў. Прысутныя абмяркоўвалі, якімі якасцямі павінен валодаць палітык, які можа скласці альтэрнатыву Лукашэнка. Сустрэча таксама доўжылася больш за гадзіну.
Дарэчы, на пад'ездзе да Камянца была затрыманая машына, на якой ехаў Аляксандр Мілінкевіч.
Транспартны сродак лідэра Руху "За Свабоду" традыцыйна выклікаў падазрэнне супрацоўнікаў ДАІ. Машыну з кіроўцам затрымлівалі каля гадзіны.
Нагадаем, Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца ў паездцы па Брэсцкай вобласці.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники