“Ёсць дзве прычыны ісці на мітынг: або голад, або калі няма мазгоў“. Цытаты тыдню (23-29 чэрвеня)

Чым набіты галовы 20-гадовых, усё жыццё якіх прэзідэнтам быў Лукашэнка? Дзеля чаго ў Берасці адчынілі Цэнтр расейскай культуры? Чаму нельга раздражняцца ваеннымі парадамі на Дзень незалежнасці? Адказы — у галоўных цытатах мінулага тыдню, якія амаль усе былі сказаныя на беларускай мове.

1
“Ёсць дзве прычыны ісці на мітынг: або голад, або калі няма мазгоў“. Цытаты тыдню (23-29 чэрвеня)
Алег Трусаў, старшыня ТБМ. 25 чэрвеня ў інтэрв'ю "Беларускаму партызану".
Гэта пашырэнне межаў "рускага свету" і падрыхтоўка да анэксіі Беларусі.
Так старшыня Таварыства беларускай мовы пракаментаваў адкрыццё ў Берасці Цэнтру расейскай культуры.

Цікава, што тым жа часам беларускай "Арт-Сядзібе", якая ставіць мэтай прасоўваць беларускую культуру, кідаюць палкі ў колы. Гэтая ініцыятыва змяніла ўжо шэсць офісаў — актывістаў увесь час за рознымі нагодамі вытураюць. Атрымоўваецца, беларуская культура ў Беларусі непатрэбная, а расейскую мы шчыра вітаем? Для першай не хапае месца на маленькі пакойчык, а для другой — хапіла на цэлы палац?
2
“Ёсць дзве прычыны ісці на мітынг: або голад, або калі няма мазгоў“. Цытаты тыдню (23-29 чэрвеня)
Якуб Трафімовіч, студэнт. 24 чэрвеня ў інтэрв'ю "Нашай Ніве".
Мой праект будзе рэалізоўвацца. З гэтай станцыі пачнецца будаўніцтва трэцяй лініі метро.
Хлопец абараніў дыплом, па якім будзе пабудаваная станцыя метро Кавальская Слабада, на беларускай мове. Вось такімі жыве Беларусь!
3
“Ёсць дзве прычыны ісці на мітынг: або голад, або калі няма мазгоў“. Цытаты тыдню (23-29 чэрвеня)
Міхаіл, маладзён. 24 чэрвеня ў інтэрв’ю 34mag.

Калі чалавек жыве ў сваёй краіне, ёсць дзве прычыны, з якіх ён можа пайсці на які-небудзь мітынг: або ён галадае, а дзяржава перакрывае ўсе каналы для заробку, або ў яго няма мазгоў.

Мінула ўжо 20 год, як Лукашэнка стаў прэзідэнтам. За гэты час вырасла целае пакаленне беларусаў. 34mag пагутарыў з 20-гадовымі хлопцамі і дзяўчатамі, якія падтрымліваюць дзейсную ўладу. Змест іх галоваў склаўся ў цікавы тэкст у фармаце цытат — гэткіх правілаў жыцця.
4
“Ёсць дзве прычыны ісці на мітынг: або голад, або калі няма мазгоў“. Цытаты тыдню (23-29 чэрвеня)
Екатерина Садовская, пенсионерка. 28 апреля в книге замечаний Советского суда Минска.
До каких пор судьи будут выполнять преступные указания психически больного гражданина Лукашенко?
26 июня Садовская получила уголовное дело за эту запись в книге замечаний как за оскорбление президента. Таким преступлением она согрешила уже второй раз: впервые КГБ обнаружил оскорбление президента в перехваченном письме (!) от Садовской своей российской коллеге. Женщине грозит срок до трех лет.
5
“Ёсць дзве прычыны ісці на мітынг: або голад, або калі няма мазгоў“. Цытаты тыдню (23-29 чэрвеня)
Алесь Ліпай, кіраўнік БелаПАН. 26 чэрвеня ў Facebook.

Народ, якога раздражняюць парады свайго войска, потым бывае змушаны мiрыцца з парадамi захопнiкаў. Хаця такое здараецца i з народамi, якiя радуюцца ўласным парадам. Выснова: справа не ў парадах. Парада: не раздражняйцеся)

Для беларусаў наступны тыдзень будзе багаты на выбухі, стрэлы і гонкі танкаў па прашпекце. Трымайце карысную параду ў галаве ;)
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ

•   UDFНовостиЦитаты недели ❯ “Ёсць дзве прычыны ісці на мітынг: або голад, або калі няма мазгоў“. Цытаты тыдню (23-29 чэрвеня)