Чаму мясцовыя выбары не цікавяць беларусаў?

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
1 февраля 2010, 17:35
У беларускіх грамадзянаў адсутнічае ўсялякая цікавасць да выбараў у мясцовыя саветы. Такое меркаванне выказаў старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі на прэзентацыі кампаніі "Праваабаронцы – за свабодныя выбары". Сябры БХК і "Вясны" збіраюцца пракантраляваць, як улады на практыцы рэалізуюць новыя палажэнні выбарчага заканадаўства.

На самым старце выбарчай кампаніі назіральнікам даводзіцца канстатаваць – цікавасць да яе ў простых грамадзянаў адсутнічае. "Справа тут не ў тым, што не адбылося дэмакратызацыі камісіяў, ці ў абмежаванні свабоды СМІ, хоць гэта і мае месца. Справа ў той атмасферы, якая пануе вакол гэтых выбараў", - кажа адзін з ініцыятараў кампаніі "За свабодныя выбары" Алесь Бяляцкі.

Праваабаронца на пачатку 90-х абіраўся ў Мінскі гарадскі савет дэпутатаў, таму адчувае розніцу.
"У той час, калі я быў дэпутатам, мы сапраўды мелі паўнамоцтвы і вырашалі рэальныя праблемы. Сёння дэпутаты мясцовых саветаў практычна нічога не вырашаюць. У Еўропе мясцоваму самакіраванню даюць максімальныя поўнамоцтвы, а ў нас наадварот – умацоўваецца сістэма цэнтралізацыі на савецкі капыл. Таму няма энтузіазму і цікавасці ў беларускага выбаршчыка", - заявіў кіраўнік "Вясны".

Праваабаронцы прагназуюць, што гэтыя выбары пройдуць па старой завядзёнцы беларускіх уладаў – з прыцягненнем адміністрацыйнага рэсурсу.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Чаму мясцовыя выбары не цікавяць беларусаў?