Міністр адукацыі “не бачыць неабходнасці“ ў вяртанні ЕГУ ў Менск

Хартыя'97
2 апреля 2009, 18:00
Аляксандр Радзькоў агучыў афіцыйную пазіцыю Міністэрства адукацыі: вяртанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта немэтазгодна.

"Мы не разглядаем пытанне аб вяртанні ЕГУ, да нас і не паступала такога зварота", - цытуе словы Аляксандра Радзькова "Інтэрфакс".

"У нас дастаткова вну, якія вырашаюць задачу падрыхтоўкі кадраў, мы не бачым такой неабходнасці", - сказаў міністр.

Кіраўнік Мінадукацыі падкрэсліў, што ў кожнага вну павінныя быць свае мэты і задачы ў падрыхтоўцы спецыялістаў, павінная быць у грамадстве замова на працаўладкаванне іхніх выпускнікоў. Ён таксама звярнуў увагу і на наяўнасць у ЕГУ "вялікіх пытанняў з фінансаваннем".

Нагадаем, што міністэрства адукацыі Беларусі ў 2004 годзе прыняло рашэнне аб ануляванні ліцэнзіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці.

У ЕГУ навучалася каля 1000 студэнтаў. У цяперашні час ЕГУ ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць у Вільнюсе (Літва).
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиПолитика ❯ Міністр адукацыі “не бачыць неабходнасці“ ў вяртанні ЕГУ ў Менск