Свободу Егору Мартиновичу!

nn.by
25 сентября 2020, 15:19
Ягор Марціновіч. Фота Надзеі Бужан
23 верасня дома ў галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча прайшоў ператрус. Пасля гэтага яго забралі на допыт у Цэнтральны апарат Следчага камітэта. Пасля допыту яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Ягор Марціновіч — падазраваны па крымінальнай справе за паклёп (артыкул 188 КК). Справа заведзеная, імаверна, праз апублікаваны на сайце «Нашай Нівы» матэрыял, у якім дыджэй Улад Сакалоўскі сцвярджае, што ў карцары на Акрэсціна яго біў і г.д. чалавек, падобны да намесніка міністра ўнутраных спраў Барсукова. Барсукоў па справе праходзіць пацярпелым.

Сакалоўскі цяпер — у Літве. Ён заявіў, што з’ехаў з краіны пасля таго, як яму пагражалі пасля таго інтэрв'ю.

Юрыст Сяргей Зікрацкі лічыць, што падставы для справы за паклёп тут няма.

«Па-першае, за паклёп наогул нельга судзіць. Міжнародныя прынцыпы свабоды выказвання меркавання і дзейнасці медыя зыходзяць з таго, што адказнасць за паклёп можа быць толькі грамадзянска-прававая.

Калі былі распаўсюджаныя выказванні, якія ганяць рэпутацыю, то на медыя або журналіста можа быць накладзены штраф. Але журналіст не можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Тым не менш, у некаторых краінах яшчэ засталася крымінальная адказнасць за паклёп. Таму — па-другое.

Па-другое, артыкул 188 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што адказнасць за паклёп надыходзіць толькі пры наяўнасці прамога намеру. Гэта азначае, што асоба ведае, што звесткі недакладныя, і тым не менш іх распаўсюджвае.

Журналіст, які атрымлівае інфармацыю ад сваіх крыніц, не можа дакладна ведаць, кажа крыніца праўду ці не. У гэтай сувязі ў журналіста ў абсалютнай большасці выпадкаў не можа быць прамога намеру на распаўсюд ілжывых выказванняў.

Упэўнены, што справа ў дачыненні да Ягора Марціновіча павінна быць неадкладна спыненая».


Ягор Марціновіч — чалавек рэдкай смеласці, выключнага прафесіяналізму і ўзорнай сумленнасці. Менавіта таму ён у 30 гадоў узначаліў «Нашу Ніву» і за пару гадоў вывеў выданне на новы ўзровень.

Гэтая справа выключна важная яшчэ і таму, што яна датычыць тэмы катаванняў, расследавання якіх патрабуюць многія былыя вязні.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиПолитика ❯ Свободу Егору Мартиновичу!