Анатоль Лябедзька: Нехта піша правілы, па якіх павінны гуляць палітычныя партыі
Праблема змены Выбарчага кодэкса стаіць на парадку дня беларускай апазіцыі яшчэ з пачатку 2000-х гадоў, калі галадоўку пратэсту з патрабаваннем змяніць выбарчае заканадаўства праводзіла дэпутацкая група "Рэспубліка". Але ўсе намаганні апазіцыі дабіцца змены правілаў гульні аказаліся марнымі.
На пачатку 2009 года АДС выпрацавалі і перадалі ў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ праект зменаў у Выбарчы кодэкс. У лютым у Мінск прыязджаў дырэктар БДІПЧ Янез Ленарчыч, з якім лідэры АДС мелі сустрэчу. Напачатку года апазіцыя рабіла безліч спроб правесці ўстаноўчы сход ініцыятыўнай групы (у склад яе выказалі жаданне ўвайсці пад тысячу дэмакратычных актывістаў), але мінская вертыкаль не дала памяшкання.
А пасля заявы кіраўніка Офіса АБСЕ ў Мінску амбасадара Ханса-Ёхана Шмідта пра тое, што БДІПЧ будзе разглядаць толькі ўрадавы варыянт зменаў у Выбарчы кодэкс, усе высілкі апазіцыі пайшлі кату пад хвост. 24 чэрвеня агенцтва БелаПАН распаўсюдзіла тэкст эксклюзіўнага інтэрв’ю амбасадара Шмідта, які канкрэтызаваў свой пункт гледжання.
"Мне падаецца незразумелай пазіцыя АДС – Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы былі згодныя з высновамі, зробленымі наглядальнікамі БДІПЧ па выніках парламенцкіх выбараў 2008 года, і якія ляглі ў аснову рэкамендацый БДІПЧ па рэфармаванні выбарчага заканадаўства. Беларускія ўлады дэкларуюць гатоўнасць улічыць гэтыя рэкамендацыі. Цяпер трэба дачакацца, калі Беларусь перадасць нам законапраект і міжнародныя эксперты іх прааналізуюць", - адзначыў Ханс-Ёхан Шмідт.
"Я ведаю пазіцыю пасла: ён сказаў, што будзе разглядацца толькі ўрадавы праект зменаў. Гэта азначае, што нехта піша правілы, па якіх вымушаны будуць гуляць палітычныя партыі. Гэта непрымальна для Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Такім падыходам амбасадара здзіўленая і еўракамісар Беніта Ферэра-Вальднэр, якая была ў Мінску. І прэзідэнт ПАСЕ, з якім я ўчора размаўляў на гэты конт. Абое заяўляюць, што павінны разглядацца праекты і ўраду, і апазіцыі", - падкрэсліў сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька.
Фактычна Анатоль Лябедзька выказаў думку ўсёй апазіцыі: па ранейшых правілах выбараў не будзе ніколі. Такой жа думкі прытрымліваецца і старшыня аргкамітэта Беларускай партыі працы Аляксандр Бухвостаў. Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, каментуючы рашэнне ПАСЕ размарозіць статус "спецыяльна запрошанага" для Беларусі, сказаў наступнае: "спачатку выбары, а потым вяртанне статусу; цяпер статус вяртаць няма каму, таму што няма легітымнага парламента".
Сяргей Альфер, кіраўнік экспертнай групы, якая выпрацоўвала праект зменаў у Выбарчы кодэкс, ужо перададзеных у БДІПЧ, выказаў сумнеў наконт таго, што Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека будзе разглядаць толькі ўрадавы варыянт. Маўляў, кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску – не ўся АБСЕ.
Прэзідыум АДС накіраваў на імя дырэктара БДІПЧ АБСЕ Янеза Ленарчыча ліст з просьбай даць тлумачэнні: заява амбасадара Шмідта – гэта пазіцыя ўсяго Бюро ці толькі Мінскага офіса? З тыдзень таму ліст з такой просьбой апазіцыя поштай накіравала ў Варшаву, дзе месціцца БДІПЧ.
Глеб Хмяльніцкі

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники