Беларусь не ведае прэцэндэнтаў з мясцовымі рэферэндумамі
Шэраг грамадскіх ініцыятываў Мінска далі старт кампаніі мясцовага рэферэндума ў Першамайскім раёне сталіцы. Вызначаны два пытанні, якія арганізатары мяркуюць вынесці на амеркаванне жыхароў раёна: як развівацца Першамайскаму раёну і як захаваць Севастопальскі парк.
Пра падводныя камяні і скаладнасці з арганізацыяй мясцовага рэферэндума праекту UDF.BY "ПАЛІТЫКА" расказаў каардынатар "Еўраперспектывы" Дзяніс Кобрусеў.
- Мясцовы рэферэндум ініцыявалі "Еўраперспектыва" і чатыры ініцыятыўных групы ў Першамайскім раёне: Ваенны гарадок, Уручча-2, квартал вуліцы Калініна, Усход-2. У Першамайскім раёне набіраюць абарот сацыяльныя канфлікты, звязаныя альбо з высечкай зялёных зон, або з ушчыльненнем забудовы. Канфлікты спараджаюць недахоп пляцовак для масавага будаўніцтва. Але пры гэтым не вырашаецца праблема з льготнікамі – зараз у Першамайскім раёне на чарзе стаіць 30 тысяч льготнікаў, але і пяць гадоў таму таксама налічвалася 30 тысяч. Я перакананы, што і яшчэ праз пяць гадоў лічба захаваецца нязменнай.
Пытанне – як развівацца Першамайскаму раёну? – мы і збіраемся вынесці на мясцовы рэферэндум. Праблема застанецца актуальнай і праз пяць гадоў, таму людзям ужо сёння трэба задумацца – як развівацца далей? Адзін з законных спосабаў – правесці мясцовы рэферэндум.
Сёння, каб фармальна ініцыяваць рэферэндум, нам патрэбныя 20 чалавек у ініцыятыўнай групе (яны ў нас ужо ёсць). Але мы збіраемся ў разы пашырыць колькасць сябраў ініцыятыўнай групы; месяц-паўтара мы будзем весці агітацыйную працу, пасля правядзём устаноўчы сход і паспрабуем зарэгістраваць ініцыятыўную групу.
Апрача таго, мы актыўна плануем працаваць з дэпутатамі Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад Першамайскага раёна і двума дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, каб яны выказалі сваю пазіцыю, каб яны сталі на наш бок. А таксама будзем весці камунікацыю з дзяржаўнымі органамі: адміністрацыяй Першамайскага раёна і Мінгарвыканкамам. Наша ініцыятыва палягае ў тым, што мясцовы рэферэндум – неканфрантацыйная логіка паводзінаў, а канструктыўная.
- Ці вызначыліся пытанні, якія мяркуецца выносіць на мясцовы рэферэндум?
- Юрыдычныя фармулёўкі юрысты цягам месяц –паўтара дашліфуюць. Але канцэптуальныя пытанні ўжо вядомыя.
Першае: Як развівацца Першамайскаму раёну – праз ушчыльненне або праз пашырэнне тэрыторыяў.
Другое пытанне тычыцца захавання Севастопальскага парка. Летась мы ўжо збіралі ініцыятыўную групу, але па надуманых прычынах улады яе не зарэгістравалі. Гэтае пытанне важнае для насельнікаў мікрараёнаў "Усход-1", "Усход-2".
- Як улада адрэагавала на ініцыятыву?
- Рэакцыя вертыкалі дагэтуль невядомая; думаю, мы яе адчуем, калі пачнём хадзіць на прыёмы. Мы не хочам канфліктаваць з уладай, а хочам канструктыўна вырашыць праблему. Людзі маюць права ўздымаць праблему, маюць права прымаць удзел у развіцці раёна і маюць права разам з дзяржаўнымі органамі вырашаць – як развівацца раёну далей. У канфліктах і эксцэсах мы не зацікаўлены, калі і ўлады ў канфліктах не маюць інтарэсу, то іх і не будзе.
- Але дзяржава манапалізавала права на рэферэндумы…
- Беларусь не ведае прэцэндэнтаў з мясцовымі рэферэндумамі. Мы так прагназуем, што прэцэдэнт, магчыма, не створыцца і зараз, але гэта не змяншае наш імпэт ды энтузіяз. Мы зробім усё, каб дамагчыся права на рэферэндум. Найпершая задача – дамагчыся рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Але калі нас зарэгіструюць, то будзем вырашаць наступнае пытанне – сабіраць подпісы 10 працэнтаў жыхароў раёна. І нават калі гэта ўдасца, у фінале рашэнне – дазваляць ці не дахзваляць мясцовы рэферэндум? – будуць прымаць дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Ведаючы, што дэпутаты кіруемыя, ідэю рэферэндума на фінальнай стадыі можна лёгка зрэзаць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники