“Беларускія Песняры“ напісалі гімн Саюзнай дзяржавы

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
16 апреля 2010, 14:52
Песня "Россия-Беларусь" была ўключана ў новы дыск ансамбля, які выйшаў на буйным расійскім лэйбле "Монолит". Музыканты прызнаюцца, што асаблівых пачуццяў ад тэкста песні яны не маюць, але ўсё ж падалі твор на разгляд у якасці гімна Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Удзельнікі ансамбля прызнаюцца, што доўга разважалі над тым, ці ўключаць трэк, прысвечаны Саюзнай дзяржаве, у свой новы альбом "Моя душа". Палічылі, што "Россия-Беларусь" вартая ўвагі, яе нават прапанавалі ў якасці гімна Саюзнай дзяржавы. "Мне не сорамна за музычны матэрыял, такія песні будуць заўжды. А наконт тэкста магу толькі сказаць, што ў жыцці ўсё выглядае інакш. Можаце лічыць гэты твор – правакацыяй. Сам тэкст у мяне пачуццяў не выклікае. Саюзу сапраўды няма, але мы молімся на тое, каб не закрылі беларуска-расійскую мяжу, бо мы працуем пераважна ў Расіі", - кажа Улад Місевіч, адзін з заснавальнікаў "Беларускіх Песняроў" і ўдзельнік самага першага складу "Песняроў" Уладзіміра Мулявіна.

Музыкант кажа, што яму няма за што апраўдвацца і падкрэслівае, што яго ансамбль заўжды будзе мець у рэпертуары беларускія песні, хоць арганізатары іх расійскіх гастроляў заўжды просяць іх выконваць як мага болей песень па-руску. "Традыцый, закладзеных колісь Мулявіным, мы будзем трымацца заўжды", - абяцае Улад Місевіч.

Даведка

Ансамбль "Беларускія Песняры" быў створаны ў 1998 годзе ў выніку расколу ў дзяржаўным калектыве. На пачатку 1998-га рашэннем Мінкульта дырэктарам "Песняроў" быў прызначаны Уладзіслаў Місевіч, музыкант, які працаваў з Мулявіным ад самага пачатку існавання "Песняроў". Але ўвосень таго ж году пасля размовы Мулявіна з Лукашэнкам, Мінкульт адмяніў рашэнне ды вярнуў Мулявіна на пасаду дырэктара. Большасць музыкаў ансамбля з такім рашэннем не пагадзіліся і звольніліся з ансамбля, заснаваўшы свой – "Беларускія Песняры".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиМультимедиаАудио ❯ “Беларускія Песняры“ напісалі гімн Саюзнай дзяржавы