Мядзведзеў праігнараваў запрашэнне Лукашэнкі

Радыё "Свабода"
3 июля 2009, 13:25
У прэс-службе прэзідэнта Расіі паведамілі, што не маюць інфармацыі пра ўдзел прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ва ўрачыстасцях у Мінску з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.

Паводле прэс-службы, расійскі прэзідэнт знаходзіцца ў Расіі.

Нагадаем, раней дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Павел Барадзін заявіў, што Дзмітрыю Мядзведзеву было накіравана афіцыйнае запрашэнне ад Аляксандра Лукашэнкі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Мядзведзеў праігнараваў запрашэнне Лукашэнкі