У Страсбурзе ўладам будзе лягчэй, чым у Боне
17 снежня Еўрапейскі парламент збіраецца разгледзець рэзалюцыю па Беларусі. Першапачаткова гэты дакумент збіраліся абмеркаваць яшчэ ў лістападзе. Але тады ён згубіўся на этапе канферэнцыі старшынь палітычных фракцыяў Еўрапарламента.
Ініцыятыва прыняцця рэзалюцыі сыходзіць ад старшыні дэлегацыі ў справах Беларусі Еўрапарламента Яцэка Пратасевіча. У праекце блізу 15 пунктаў. Дакумент павінны канкрэтызаваць патрабаванні да беларускіх уладаў Рады міністраў замежных спраў Еўрасаюза ад 17 лістапада 2009 года.
Кіраўнік Беларускага шуманаўскага таварыства палітолаг Ігар Лялькоў прагназуе такі варыянт рэзалюцыі:
"Для паўнавартаснага далучэння да праграмы "Усходняе партнёрства" Беларусь зрабіла пэўны прагрэс – будуць нейкім чынам згаданыя змены ў выбарчым заканадаўстве. Але прагрэс недастатковы. І будзе звернутая ўвага на неабходнасць выканання ўсіх тых патрабаванняў, якія высоўваліся раней. Цалкам магчыма згадванне выкрадання людзей, што было апошнім часам.
Я думаю, што гэта рэзалюцыя будзе нечым падобная на тую, якую прыняла зусім нядаўна Еўрапейская народная партыя. Але больш мяккая".
Еўрапейская народная партыя рэзалюцыю пра становішча ў Беларусі прыняла на мінулым тыдні ў Боне. На кангрэсе "народнікаў" у якасці назіральніка знаходзіўся і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
"Вельмі крытычны погляд на стан з правамі чалавека, з медыя. Згадваецца сытуацыя і з палітычнымі вязнямі, і з выкраданнямі дэмакратычных актывістаў, і з нерэгістрацыяй апазіцыйных палітычных арганізацый і структур. Так што гэта дастаткова крытычны погляд на сённяшні стан беларускай рэчаіснасці.
З улікам таго, што ў кангрэсе ўдзельнічалі Ангела Меркель, прэм’еры Францыі, Галандыі, Бельгіі, Юлія Цімашэнка, прэзідэнты Румыніі, Грузіі і яшчэ вялікая колькасць уплывовых людзей, то гэта рэзалюцыя ўспрымаецца як і пазіцыя гэтых людзей".
Еўрапейская народная фракцыя мае найвялікшую фракцыю ў Еўрапейскім парламенце. Але Анатоль Лябедзька пагаджаецца з Ігарам Ляльковым – рэзалюцыя ў Страсбурзе будзе мякчэйшай за бонскую.
Ігар Лялькоў тлумачыць гэта так:
"Рэзалюцыя павінна быць узгодненая з іншымі фракцыямі. А стаўленне другой па моцы фракцыі Еўрапарламента – сацыялістаў – яно нашмат больш лагоднае да беларускага рэжыму, чым Еўрапейскай народнай партыі".
Паводле праекту рэзалюцыі, прадстаўніцтва Беларусі ў Парламенцкай асамблеі "Усходняга партнёрства" Euronest будзе складацца напалову з прадстаўнікоў ад грамадзянскай супольнасці і напалову з прадстаўнікоў Палаты прадстаўнікоў па формуле 5+5. У выпадку нязгоды афіцыйнага Мінска на такі парадак фармавання, дэлегацыя ад Беларусі будзе прадстаўлена дзесяццю прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники