Юрый Хашчавацкі: Бяда, што Дабралюбаў быў нікому не патрэбны
Пра свайго калегу і настаўніка Ігара Дабралюбава, яго нерэалізаваныя праекты і апошнія гады жыцця ўзгадвае режысёр Юрый Хашчавацкі.
Юрый Хашчавацкі лічыць смерць Ігара Дабралюбава асабістай стратай. "Называю яго сваім настаўнікам. Ігар Міхайлавіч мне дапамагаў ад часоў здымак майго першага фільму на кінастудыі "Беларусьфільм". Менавіта ён навучыў мяне, як размаўляць з людзьмі. Адчуваю, што мы мусім перадаць тое ўменне ад Ігара Міхайлавіча наступнага пакаленню. Гэта будзе лепшая памяць пра яго".
Апошні фільм Дабралюбава "Эпілог" выйшаў на экраны ў 1994 годзе. З таго часу кіно ён не здымаў. Дакладней, здымаць яму не давалі. "Яго змучылі за гэты час. Проста не давалі працаваць. Ігар Міхайлавіч марыў зняць фільм паводле твору Васіля Быкава "Жоўты пясочак", у яго быў сцэнар. Але ўлады такую прапанову ўспрынялі як "грымучую сумесь" – Быкаў ды Дабралюбаў - і не дапусцілі такога", - сведчыць Юрый Хашчавацкі.
У 2006 годзе ў кінарэжысёра здарыўся першы інсульт, неўзабаве яшчэ адзін. Апошнія два гады Ігар Міхайлавіч не ўставаў з ложку і не мог размаўляць. Але вырашыў змагацца за свае правы. Ён падаў зыск у суд, з тым каб скасаваць дамову з кінастудыяй "Беларусьфільм". Але Вярхоўны суд заняў пазіцыю дзяржаўнай установы, і Дабралюбаў фактычна быў пазбаўлены правоў на ўласныя стужкі. Жыў ён на звычайную пенсію.
"Гэта бяда ўсяго нашага грамадства, што такі мастак як Ігар Дабралюбаў пры канцы жыцця стаў нікому не патрэбным. Мы мусім моцна пра гэта задумацца і пакаяцца. Усе, хто з уласнай волі ці не з свайго жадання спрыялі забойству творцы", - падсумаваў Юрый Хашчавацкі.
Развітанне з Ігарам Дабралюбавым адбудзецца 22 ліпеня а 12.00 у мінскім Доме кіно.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники