“Дзецідзяцей“ сышлі ў адпачынак, які можа не скончыцца
Гурт "Дзецідзяцей" заявілі пра сыход у бестэрміновы адпачынак і атрымалі сімвалічную перамогу ў 19-м туры на "Тузіне Гітоў". Удзельнікі гурта Ганна Хітрык, Зміцер Есяневіч і Міхась Зуй распавялі ТГ пра прычыны разладу. "Гэты адпачынак можа не скончыцца", — кажа Ганна. "Ва ўсім вінаватыя маладушнасць і ганарлівасць", — кажа Зміцер.
Пра прыпыненне дзейнасьці гурт заявіў на сваім сайце. "Вам, як і нам, пакуль цяжка гэта ўявіць, але паверце: гэта сапраўды неабходна", — вядзецца ў звароце да прыхільнікаў.
Ганна Хітрык не вельмі ахвоча каментуе такое рашэнне. "Не хацелася б пакуль пра гэта казаць. Гэта адпачынак без тэрміну. Які можа і не скончыцца", — сказала яна. Наконт таго, што стала прычынай прыпынення дзейнасці, яна толькі зазначыла, што з творчасцю ў камандзе ўсё ў парадку. Прычына — у чалавечых адносінах.
"Калі мы былі бы мудрэйшымі, то перажылі бы гэты крызіс, — з роспаччу кажа ўдзельнік гурта Зміцер Есяневіч. — Ва ўсім вінаватыя маладушнасць і ганарлівасць, якія апанавалі ўсіх нас траіх. У пэўны час мы пачалі раздражняць адзін аднаго. Таму сыйшліся на тым, што трэба ўзяць паўзу".
"Складана вызначыць прычыну, бо за ўвесь час назапасілася шмат дробязей, якія ўрэшце сталі вельмі важкімі. Спадзяюся, што жаданне сабрацца ўсім разам у нас яшчэ з'явіцца. Прынамсі, мне гэтага хочацца", — так пракаментаваў сітуацыю Міхась Зуй.
З музыкай сувязі ўдзельнікі гурта перапыняць не будуць. Ганна задзейнічаная ў якасці запрошанай вакалісткі ў праекце "У нескладовае", а Міхась і Зьміцер маюць свой праект пад назвай "Или-или". Да ўсяго ўсе ўтрох працягваюць працаваць у адным і тым жа месцы — Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники