Экалагічная катастрофа: тысячы рыбінаў загінулі

"Звязда"
24 июня 2009, 13:26
Больш за 22 мiльёны рублёў — папярэднi памер нанесенага прыродным рэсурсам урону ў вынiку скiдвання ў раку Мажа неачышчаных сцёкаў.

Пры гэтым гiбель рыбы была выяўлена на працягу 4 кiламетраў — ад вёскi Доўгае да Цiмкавiцкага вадасховiшча Капыльскага раёна. З вады дасталi больш за 3,2 тысячы асобiнаў загiнулай рыбы.

Гэты факт зафiксавалi работнiкi Нясвiжскай мiжрайiнспекцыi. Ёсць нават прадпрыемства, на якое падае падазрэнне. У прыватнасцi, пасля здарэння на яго ачыстных збудаваннях была выяўлена свежая падсыпка дамбы ў адным з месцаў. Як папярэдне мяркуецца, скiдванне неачышчаных сцёкаў склала больш за 2800 кубiчных метраў. Аднак кiраўнiцтва гэтага прадпрыемства факт размыву дамбы адмаўляе, а яго прадстаўнiк адмовiўся падпiсаць складзены акт, хоць iншых вiнаватых у забруджваннi ракi i гiбелi рыбы падчас агляду не выяўлена. Вядзецца разбор.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Экалагічная катастрофа: тысячы рыбінаў загінулі