“Гарады асветленыя. Але ці гэтага дастаткова?“

TUT.BY
25 декабря 2017, 01:59

Тадэвуш Кандрусевіч віншуе вернікаў з Калядамі.

«Радасна, што нашы гарады асветленыя, многа ілюмінацыі, у касцёлах і каля касцёлаў многа ялінак… Але ці гэтага дастаткова? Калі Езуса Хрыста не будзе ў нашым сэрцы, калі мы будзем святкаваць свята толькі знешне, гэтае свята будзе такім, як многія іншыя святы — прыходзяць і праходзяць», — адзначыў кіраўнік каталіцкага касцёла ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч у сваім калядным віншаванні.

— Гэта свята павінна пакінуць нейкі след у сабе. Найперш след таго, што Езус нараджаецца сваёй ласкаю ў нашых сэрцах і ў нашых душах, — сказаў мітрапаліт. — Бог заўсёды быў з чалавекам. І кульмінацыйны момант, нараджэнне Езуса Хрыста, богаўцелаўленне — гэта той момант, аб якім паэты кажуць, што «неба пацалавалася з зямлёю». Гэта той момант, калі Бог яшчэ раз скланіўся над чалавекам, каб падняць гэтага чалавека, чалавека, які ўпаў, чалавека, які знаходзіцца ў грахоўным балоце, каб ізноў адрадзіць у ім вобраз таго, які створаны на падабенства божае.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ “Гарады асветленыя. Але ці гэтага дастаткова?“