Маршрут шэсця вызначаць ля Акадэміі Навук
Арганізатары святкавання Дня Волі кажуць, што сцэнар шэсця 25 сакавіка будзе канчаткова вызначаны толькі заўтра, калі ўдзельнікі маніфестацыі збяруцца каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук. Сталічныя ўлады дазволілі шэсце апазіцыі, але скіравалі яго на плошчу Бангалор.
Кіраўнік аргкамітэту святкаваньня Дня Волі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначае:
"Збор а 6-й на Акадэміі Навук. Там будзе свята, будуць барды. На гэты момант згоду ўжо далі Бартосік і Мельнікаў. Маладыя паэты будуць чытаць свае вершы. Сцяжкі бел-чырвона-белыя, стужкі з нацыянальнай сімволікай будзем раздаваць. Арганізатары акцыі таксама звернуцца да людзей. Ну, а далей будзем усё ж такі па сітуацыі глядзець".
Арганізатары акцыі яшчэ на самым пачатку прадугледжвалі магчымасць абазначыць яе і як сустрэчу выбарцаў з кандыдатамі ў дэпутаты сталічнага гарадскога савета. Яны зыходзілі з таго, што менавіта 25-га сакавіка — апошні дзень рэгістрацыі прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты. Аднак пытанне ў тым, ці зарэгіструюць дэмакратычных кандыдатаў?

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники