Маладзёна, які спяваў па-беларуску, у польскім шоу палічылі чэхам
Хлопец з Беларусі запаліў залу ў польскім шоу беларускамоўнаю песняю. Журы доўга не магло зразумець, з якой краіны паходзіць выступоўца.
Паводле правілаў польскага тэлешоу "The Voice of Poland", чальцы журы, адвярнуўшыся плячыма да сцэны, праслухоўваюць удзельнікаў праекту. Калі нехта з выступоўцаў падабаецца пэўнаму прадстаўніку журы, той адварочваецца, каб паглядзець на саліста. Гэтак спявак трапляе ў каманду чальца журы, за якую пазней выступае на музычным рынгу.
Калі да выступоўцы адварочваецца больш як адзін чалец журы, саліст мае права выбраць таго, з кім будзе працаваць.
У апошнім выданні тэлешоу ўзяў удзел беларус Віталь Варонка. Пад гукі баяна ён праспяваў беларускамоўную версію песні "Балканіка", якая ў выкананні гурта "Piersi" сталася гітом мінулага лета ў Польшчы.
"Віном мне прагу наталі", – спяваў беларус. Журы збянтэжыла слова "прага". "Чэх? Чэх?" – пытаўся адзін з чальцоў журы у свайго калегі. Нехта з журы выказаў меркаванне, што выступоўца паходзіць з Балканаў, а з ягоных вуснаў гучыць арыгінал, які пераспяваў польскі гурт. Пазней прагучалі версіі, што маладзён паходзіць з Расеі або Украіны. Таямніцу мусіў раскрыць сам Віталь, які прызнаўся, што ён – з Беларусі.
На жаль, Віталь не прайшоў у наступны тур музычнага спаборніцтва – ніхто з польскіх зорак, што былі ў журы, не адвярнуўся, каб забраць маладзёна ў сваю каманду. "Ты спяваеш па-свойму, для сябе і для забавы, але ты – цудоўны, маеш музыку ў сэрцы", – сказалі прадстаўнікі журы і папрасілі Віталя выканаць песню па-беларуску яшчэ раз. Падчас выступу хлопца гледачы паўставалі з месцаў, рытмічна пляскалі ў ладкі, падскоквалі ды падбадзёрвалі выступоўцу воклічамі.
Віталь Варонка быў адным з кандыдатаў, каб прэзентаваць Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне-2013".
Відэа арыгіналу песні, якую па-беларуску пераспяваў Віталь Варонка:

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники