“Akana-NHS“ можа прадставіць Беларусь на буйным джазавым фэсце ў Расіі
Конкурснае журы найбуйнейшага міжнароднага джаз-фестывалю "Усадьба-джаз", які праходзіць у Падмаскоўі, прыняла да разгляду заяўку на ўдзел ад беларускага джазавага калектыву "Akana-NHS & Diagilew Projeсt".
Штогод фестываль збірае на сваёй пляцоўцы лепшых джазменаў з Расіі і краін СНД. Сёлета журы фэсту ўзначальвае Ігар Бутман. Пра гэта Еўрарадыё распавяла адна з вакалістак "Akana-NHS" Ірэн Катвіцкая.
Ірэн Катвіцкая: "Усадьба-джаз" – гэта адзін з буйнейшых джазавых фестываляў Расіі, які штогод праходзіць 6-7 чэрвеня. Мы ўпершыню падалі заяўку на гэты фестываль. Там вельмі жорсткі адбор. Журы праслухоўвае ўсе трэкі, якія падаюцца ананімна – без назвы гурта і краіны. Паводле праслухоўвання журы складае свой шорт-ліст. Гэтыя гурты і возьмуць удзел у фестывалі. Апроч таго, адзін гурт абіраюць арганізатары, а яшчэ адзін абіраецца паводле галасавання слухачоў. Хто набярэ найбольш галасоў пасля праслухоўвання гэтых трэкаў на сайце фестывалю".
Па словах Ірэн Катвіцкай, галоўным прызам гэтага фестывалю стане пуцёўка на французскі джаз-фэст. Але больш іх прываблівае магчымасць завязаць новыя кантакты і завесці цікавыя знаёмствы.
Ірэн Катвіцкая: "Там можна сустрэць шмат музыкантаў джазавых і займець шмат кантактаў, якія потым дапамагаюць у жыцці музычнага праекта. Да таго ж, там будзе шмат розных прадзюсераў".
Нягледзячы на тое, што да пачатку фестывалю засталося не так шмат часу, склад удзельнікаў яшчэ не вызначыўся. Няма спісу ад журы, працягваецца і галасаванне гледачоў. Тыя, хто цікавяцца джазам, могуць не толькі праслухаць, але і прагаласаваць за айчынных выканаўцаў джазу тут.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники