У бабруйскай калоніі адраджаюць тэатр
У бабруйскай калоніі №2 ладзіцца спектакль па п’есе В.Шукшына "…А поутру они проснулись…". У ролях дванаццаці дзейных асоб п’есы выступаюць вязні калоніі, а адзіную жанчыну грае актрыса Вольга Шагайко.
Кіраўнік пастаноўкі Аляксандр Юрчанка — цяпер асуджаны, а раней прафесійны рэжысер-пастаноўшчык з вышэйшай адукацыяй і немалым тэатральным і тэлевізійным досведам. Ён выбіраў "актораў" з больш чым трыццаці прэтэндэнтаў.
Дэкарацыі выраблены самастойна. Імі займаўся мастак Генадзь Дзёмкін.
Мяркуецца, што п’есу паглядзіць пераважная большасць вязняў бабруйскай калоніі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter