Арцём Дубскі асуджаны на год калоніі

"Наша Ніва"
7 июля 2009, 16:37
7 ліпеня Асіповіцкі раённы суд вынес вырак Арцёму Дубскаму — год калоніі.

Хлопца судзілі па артыкуле 415 КК "Парушэнне адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі". Артыкул прадугледжвае толькі турму, але нядаўні выпадак з Максімам Дашуком абнадзейваў на больш аптымістычны вынік пасяджэння.

Арцём Дубскі — адзін з удзельнікаў "Працэсу чатырнаццаці", які быў асуджаны да двух гадоў "хатняй хіміі". Пакаранне ён адбываў у Асіповічах. Зрэшты, мінулай восенню пасля ціску з боку міліцыі і спецслужбаў Дубскі быў вымушаны прасіць прытулак ва Украіне.

У лютым Арцёма затрымалі на Гомельскім чыгуначным вакзале, калі хлопец ехаў у Мінск на акцыю прымеркаваную да Дня святога Валянціна. Два месяцы "маладафронтавец" правёў у асіповіцкім і бабруйскім ізалятары.

Але перад стартам праграмы "Усходняе партнёрства" Дубскага нечакана выкінулі з турмы. Амаль адразу пасля вызвалення ён прыняў актыўны ўдзел у галадоўцы салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам.

Дзяржаўны абвінаваўца Лазарэнка запатрабаваў вынесці Дубскаму пакаранне ў выглядзе паўгоду калоніі. У сувязі з тым, што хлопец не адбыў яшчэ год "хатняй хіміі", пракурор прапанаваў замяніць яго яшчэ на шэсць месяцаў турмы.

Суддзя Жанна Шарабайка задаволіла патрабаванні пракурора цалкам. Арцёму кайданкі апранулі проста ў судовай залі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Арцём Дубскі асуджаны на год калоніі