Караткевіч уваскрэсне ў музыкальна-паэтычнай драме 10 кастрычніка ў Менску

UDF.BY
9 октября 2013, 20:34
У чацвер на філфаку БДУ адбудзецца выступ творчай суполкі "Вежа міру" і гурта "Нельга забыць" з праграмай "Леаніды не вернуцца да Зямлі...". Музычна-паэтычная драма напісана па аднайменнаму раману Уладзіміра Караткевіча. Уваход вольны!

Праграма "Леаніды не вернуцца да Зямлі..." ўяўляе сабой адлюстраванне паэтычных вобразаў, якімі прасякнуты аднайменны раман, паведамляюць музыкі. Вершы – гэта творы галоўнага героя, 30-гадовага пісьменніка. Дзякуючы сапраўднаму каханню ён адчуў, што жывы, але прадчуванне, што яны ніколі не будуць разам з адзінай, забівае яго. Таму ўсё напісана на нерве, трагічна і ўзнёсла.

"Спадзяемся, што ў нас атрымалася захаваць эмацыйнасць слова Уладзіміра Сямёнавіча і кожны, хто паслухаў альбо паслухае нашу праграму, не застанецца да яе абыякавым", - пазначаюць акцёры ў сустрэчы "ВКонтакте", дзе таксама можна пачуць аўдыёфрагменты праграмы.

Канцэрт адбудзецца 10 кастрычніка а 19-й гадзіне на філфаке БДУ (К. Маркса, 31, актавая зала).

Уваход вольны.

Тэлефоны для даведак:

8 (029) 850-73-27 (Міша)
8 (044) 454-07-09 (Насця)

Караткевіч уваскрэсне ў музыкальна-паэтычнай драме 10 кастрычніка ў Менску
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиКультура ❯ Караткевіч уваскрэсне ў музыкальна-паэтычнай драме 10 кастрычніка ў Менску