Чарлі Чаплін ужываў у сваіх фільмах беларускую мову

"Радыё Свабода"
6 июня 2013, 09:42
На плакаце аднаго з дэманстрантаў у фільме "Цяперашнія часы" напісана "Свабода" кірыліцай і па-беларуску.

"Цяперашнія часы" (па-англійску: Modern Times) — апошні "нямы" фільм Чарлі Чапліна, камедыя 1936 году пра прыгоды Маленькага Валацугі, які спрабуе выжыць у новым індустрыяльным грамадстве ў часы Вялікай дэпрэсіі.

Чаплін у сваёй аўтабіяграфіі пісаў пра сюжэт фільму:

"Мне ўзгадалася таксама адна размова з разумным маладым рэпарцёрам газеты "New York World". Пачуўшы, што я збіраюся наведаць Дэтройт, ён распавёў мне пра канвеерную сістэму — страшную гісторыю пра тое, як буйная прамысловасць заманьвае здаровых маладых фермераў, у якіх пасля чатырох-пяці гадоў працы на канвееры здараецца нервовы зрыў".

Чарлі Чаплін ужываў у сваіх фільмах беларускую мову

Чарлз Спэнсэр Чаплін (па-ангельску: Charles Spencer Chaplin; 16 красавіка 1889 — 25 снежня 1977) — выбітны англійскі кінаакцёр, сцэнарыст, кампазітар і рэжысёр, універсальны майстар кінематографу, стваральнік аднаго з самых знакамітых вобразаў сусветнага кіно.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Чарлі Чаплін ужываў у сваіх фільмах беларускую мову