Навіны па-беларуску

"Радыё Свабода"
19 октября 2009, 20:25
У Магілёве рэгіянальны выпуск тэленавінаў ад сёння пачаў выходзіць па-беларуску. Апошні раз тое было гадоў дзесяць таму.

"Мы даўно хацелі перайсці на беларускую мову, аднак былі з гэтым пэўныя цяжкасці. Цяпер пачаўся новы тэлевізійны сезон, мы вярнуліся да беларускай мовы. Яшчэ, акрамя выпуску навінаў, будзе выходзіць пара рубрык у ранішнім эфіры", — паведаміла супрацоўніца кампаніі.

Нагадаем, што ў жніўні афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі распаўсюдзілі весткі пра намеры Магілёўскага аблвыканкама ўтварыць спецыяльную камісію, якая павінна распрацаваць праграму паэтапнага вяртання мовы ў публічнае жыццё. Так распарадзіўся, паводле іх, старшыня ўладнай вертыкалі Пётр Руднік.

Кіраўнік упраўлення ідэалагічнай працы аблвыканкама Валеры Ільянкоў тады ж, у жніўні, выказаў незадавальненьне тым, што дзяржаўныя СМІ не падаюць інфармацыі па-беларуску. Менавіта з гэтай праблемы, паведаміў ён, пачнецца праца дзеля вяртання мовы ў публічнае жыццё.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Навіны па-беларуску