Zdob si Zdub: Грошы — злыя вошы, культура і мова перадусім! - аўдыё
Заўжды адкрытыя да эксперыментаў зоркі малдаўскага року Zdob si Zdub запісалі беларускую версію свайго гіта "Стоп-мафія" ў перакладзе Сяргея Балахонава, які пераўтварыў "деньги-дребеденьги" ў "грошы — злыя вошы". У рэпертуары Рамана Ягупава ёсць песні на чатырох мовах, а вось па-беларуску ён спяваў упершыню. Zdob si Zdub узяў удзел у праекце "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2", каб данесці вельмі простую думку: трэба берагчы і шанаваць сваю краіну, культуру і мову.
Лідэр Zdob si Zdub Раман Ягупаў любіць прыязджаць у Беларусь і заўжды цікавіцца тым, што ў нас адбываецца. Ён можа назваць з ходу з дзясятак айчынных выканаўцаў. Сярод самых шанаваных малдаўскім музыкантам — Gods Tower, этна-трыё "Троіца" і "Ляпіс Трубяцкой". З Сяргеем Міхалком Раман дык наогул у сяброўскіх адносінах. Некалі яны зладзілі сумесны выступ у мінскім Палацы спорту, а летась запісалі разам дуэтную песню "Стоп-мафия", якая адкрывае апошні альбом Zdob si Zdub "Белое вино, красное вино". Песня пра грошы, "якія робяць з чалавека раба" стала адным з гітоў каманды. Менавіта на ёй малдаўскі гурт урэшце рэшт спыніў свой выбар, каб запісаць яе беларускамоўны варыянт для праекту "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2".
"Гэта яўны эксперымент. Па-беларуску мы яшчэ не спявалі. Хоць гэтая песня ўжо існуе на чатырох мовах свету. Я пэўны, што кожная мова мае сваю цікавую непаўторную вібрацыю", — кажа Раман Ягупаў.
Працавалі над беларускай "Стоп-мафіяй" музыкі ў няпросты час. Яны якраз перамаглі ў нацыянальным адборы на конкурс "Еўрабачанне", таму знаходзіліся ў пастаянных прома-турах. Але час на студыю ўсё ж знайшлі. Раман кажа, што ён заўжды адгукаецца на цікавыя ідэі ды прапановы. Тэкст песні, перакладзены літаратарам Сяргеем Балахонавым прыйшоўся яму даспадобы. "Месцамі па-беларуску гучыць нават надта незвычайна, недзе трошкі смешна. Але галоўнае — гэта пасыл, сэнс. Новы бок песні ў тым, што кожны разумее яе па-свойму, твор заўжды гучыць па-рознаму", — кажа лідар Zdob si Zdub.
Сяргей Балахонаў падыйшоў да творчага задання з усёй адказнасцю і да ўласна пераклада прыклаў свае заўвагі і тлумачэнні да малдаўскіх музыкаў. Так, ён патлумачыў ужыванне слова "князюлі", як іранічна-грэблівае ўтварэнне ад "князі", у слове "гарэліца" прапанаваў паставіць націск на "і", як у многіх народных песнях, а рэфрэн "деньги, деньги, дребеденьги" ён пераўтварыў у "грошы, грошы, злыя вошы" на манер народнага выразу "грошы як вошы".
Zdob si Zdub узяў удзел у праекце "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2", каб данесці вельмі простую думку: трэба берагчы і шанаваць сваю краіну, культуру і мову. За 17 гадоў свайго існавання музыкі з Малдовы зрабілі ашаламляльную кар’еру, стаўшы нацыянальнымі героямі. Яны даўно ўжо маглі перабрацца ў іншую краіну, але працягваюць жыць і працаваць у родным Кішынёве. Раман заўжды адказвае журналістам, што не хоча нікуды пераязджаць, бо тут мае карані і тут нарадзіўся. Астатняе — не мае значэння. Сваю любоў і пазітыў выканаўца распаўсюджвае на ўвесь свет.
"У Беларусі жывуць людзі, а да людзей у нас людскае стаўленне. Мы за сяброўства, за развіццё і паважнае стаўленне да кожнай культуры і мовы. Уся варажнеча распальваецца праз палітыкаў, праз тэрыторыі і праз рэсурсы", — заяўляе лідэр Zdob si Zdub.
Zdob si Zdub — Стоп-мафія (музыка — Міхаіл Гынку, словы — Раман Ягупаў, беларускі тэкст — Сяргей Балахонаў)

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники