Косця Грым спяе пра станцыю “У нескладовае“ - відэа, тэкст песні

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
21 июня 2011, 21:36
Лідэр гурта "Братья Грим" Канстанцін Бурдаеў стаў вакалістам гурта "У нескладовае". 22 чэрвеня ў Мінску ён выйдзе на сцэну разам з іншымі ўдзельнікамі каманды – Раманам Арловым, Алегам Хаменкам, Аляксандрам Памідоравым ды іншымі, каб прадставіць новы сінгл "Станцыя".

Як прызнаецца вакаліст "Братьев Грим", адзінае, што звязвала яго калі-небудзь з Беларуссю, гэта былы гукарэжысёр гурта, які дагэтуль працаваў з "Бі-2" (музыкі адтуль маюць паходжанне з нашай краіны). Тым не менш, ён з цікавасцю паставіўся да прапановы гітарыста Рамана Арлова паўдзельнічаць у праекце "У нескладовае". Косця Грым прыехаў з Масквы ў Мінск, каб запісаць песню на беларускай мове для сінгла "Станцыя".

"Сваім удзелам я бы хацеў звярнуць увагу на беларускую мову ў Расіі, неяк ускалыхнуць сітуацыю з вашай музыкай. Людзі ж браты, а беларусы і рускія дык пагатоў! Украінскія каманды ў нас любяць і шануюць, мяркую, беларускія гурты могуць таксама зацікавіць нашу публіку", - зазначыў музыкант.

Гурт "Братья Грим" атрымаў шалёную вядомасць у 2005 годзе, дзякуючы такім хітам, як "Ресницы" і "Кустурица". У 2009 годзе гурт прыпыняе працу, але летась Косця заяўляе пра аднаўленне дзейнасці каманды, праўда без свайго брата-блізнюка Барыса.

22 чэрвеня "Братья Грим" возьмуць удзел у канцэрце-прэзентацыі гурта "У нескладовае" у клубе "Мулен Руж", а Косця Грым выканае песню аўтарства Рамана Арлова "Станцыя У нескладовае".

Станцыя У нескладовае

(cл. і музыка Рамана Арлова, пры удзеле Аляксандра Памідорава)

Аксамітна блакітная новая станцыя
Так заўсёды бывае. Калі ўсё пачынаецца
Час сустрэцца, мой сябра, і час развітацца
Будуць новыя лініі. На далонях і пальцах

Прыпеў

Станцыя "У нескладовае"
Вось маршрут табе і мне
Станцыя "У нескладовае"
Мы з табой на адной вайне

Мы згубіліся недзе. Здаецца – усё страчана
Мы героі учорашніх дзён
Толькі ўсёткі наперадзе новая станцыя
Калі не пойдзе цягнік пад адхон
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Косця Грым спяе пра станцыю “У нескладовае“ - відэа, тэкст песні