Канцэрт “Крамбамбулі“ адменены па знаёмым сцэнары

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
15 марта 2011, 16:32
За два дні да пачатку адменены канцэрт гурта "Крамбамбуля" на чале з Лявонам Вольскім, які меўся адбыцца 17 сакавіка ў мінскім паб-клубе "Госці".

Усё адбылося па таму ж сцэнару, што і з папярэднімі выступамі фігурантаў "чорнага" спіса – уладальнікаў пляцоўкі у Мінгарвыканкаме папрасілі знайсці прычыну, каб не праводзіць канцэрт. Прычына знайшлася – квіткі на "Крамбамбулю" не прадаюць, бо захварэў вакаліст. "Хваробу" праўда не ўзгаднілі з лідэрам праекту Лявонам Вольскім.

Самога музыканта такая навіна не надта здзівіла. Лявон нават падзякаваў чыноўнікам за піар і выказаў спадзяванне, што продаж альбомаў "Крамбамбулі" у сувязі з гэтым узрасце.

"Чорны" спіс з пералікам непажаданых выканаўцаў быў разасланы 2 сакавіка ў беларускія СМІ і культурныя ўстановы. Афіцыйна ніхто яго наяўнасць не пацвярджае, але бачна, што прытрымліваюцца яго строга. Да гэтага былі адмененыя канцэрты "Ляпіса Трубяцкога" у Гомелі, Змітра Вайцюшкевіча ў Брэсце, гурта "Нейра дзюбель" у Мінску.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Канцэрт “Крамбамбулі“ адменены па знаёмым сцэнары