Алег Скрыпка: “Я фанат беларускай музыкі“
Больш за 20 камандаў выступіць на фэстывалю Be Free, які ладзяць беларускія арганізатары на тэрыторыі Ўкраіны. Сёлета фэст пройдзе 22 і 23 жніўня. У ліку хэдлайнераў гурты з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Першы дзень фэсту закрые гурт "Ляпіс Трубяцкой", другі – "Воплі Відаплясава".
Арганізатары Be Free зазначаюць, што Украіна невыпадкова была абраная месцам для правядзення фэсту: публіцы з Літвы ці Польшчы для прыезду сюды не спатрэбіцца віза, што дазволіць прыцягнуць да фэсту больш слухачоў, а ў дадатак, Чарнігаў размешчаны блізка да межаў Расіі і Беларусі. Апроч таго, зрганізаваць опен-эйр ва Ўкраіне нашмат прасцей, чым у Беларусі.
Хэдлайнерамі гэтага году будуць гурты "Ляпіс Трубецкой" (Беларусь) i "Воплі Відоплясова" (Украiна), да якіх далучацца госці з Польшчы (Zero-85) і Францыі (Vladivostok), а таксама шэраг маладых і вядомых гуртроў з Беларусі - B:N, Zatochka, Tarpach, Partyzon, Pomidor/OFF, LitvinTroll, Imprudence, ULIS ды іншыя гурты.
Алег Скрыпка, лідэр "Воплі Відоплясова" вельмі прыязна паставіўся да ініцыятывы беларусаў штогод рабіць беларускі рок-фэст на тэрыторыі Ўкраіны. "У нас мала рок-тусовак і рок-фестываляў. І стварыць новую пляцоўку, дзе аб'яднаюцца беларускія і ўкраінскія рок-гурты - гэта добрая ініцыятыва. Да таго ж, прызнаюся, што я - фанат беларускай рок-музыкі... Калі параўноўваць з украінскімі ці расійскімі гуртамі, то я лічу, што прафесійны ўзровень беларусаў нашмат вышэй", - адзначыў музыкант.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники