Магілёўскі рок-гурт выступіў супраць органаў правапарадку - аўдыё
Гурт Zatoczka запісаў песню з заклікам прыбраць супрацоўнікаў міліцыі са стадыёнаў падчас футбольных матчаў.
Гурт Zatoczka неаднойчы выказваў свае сімпатыі да футбола і прысвячаў гэтай тэматыцы свае песні. Іх новы трэк, які музыкі назвалі "Футбол без мусароў" можа стаць не менш скандальным за песню "Хуліганы", якая трапіла ў рэйтынг галоўных беларускіх футбольных песень.
Гэтым разам лідэр каманды Макс Вастравухаў вырашыў выказацца па праблеме ўзаемаадносінаў заўзятараў і міліцыянераў. На меркаванне музыкі, у інцыдэнтах, што часта адбываюцца на трыбунах беларускіх стадыёнаў, вінаватыя апошнія. "Фанаты таксама бываюць розныя, але чаго раптам чакаць ад іх добрых паводзін, калі міліцыя заўжды ставіцца да іх, як да быдла? На трыбунах адсоткаў 90 усіх беспарадкаў справакаваныя самой міліцыяй", - дзеліцца сваімі назіраннямі Макс, які вырашыў напісаць пра гэта песню: "Я пэўны ў тым, што там, дзе няма міліцыі, няма праблем. Нават у Англіі, радзіме сучаснага футбольнага гвалту, за парадкам сочыць невялікая колькасць сцюардаў".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники