Літоўцы панеслі страту на шляху Вітаўта - фота
Саракадзённы паход на конях шляхам Вітаўта падыходзіць да завяршэння. Удзельнікі вандроўкі панеслі першыя страты.
Удзельнікі праекту "2000 кіламетраў гісторыі" завяршаюць свой шлях. На гэтых выходных яны павінны дасягнуць канцавой кропкі ў сваім маршруце – Чорнага мора. Паводле задумы, цягам 40 дзён дзесяць вершнікаў мусілі прайсці шляхам Вялікага князя Літоўскага Вітаўта – ад Трокаў праз Навагрудак у Ачакаў – усяго дзве тысячы кіламетраў. Сярод удзельнікаў пахода – вядомыя літоўскія палітыкі і бізнесоўцы.
Апошні тыдзень пачаўся са скрушнай навіны – памерла адна з кабылаў, што брала ўдзел у вандроўцы. Удзельнікі паходу прызнаюцца, што нямала стамілася, але маюць рашучасць прайсці апошнія 300 кіламетраў. Адзін з кіраўнікоў праекту Гедрыюс Клімкявічус зазначае: "Натуральна, найперш мы думаем пра здароўе людзей і жывёлін. Але ёсць рэчы, ад якіх мы не можам уберагчыся. Мы пэўныя, што дойдзем да канца".
Па шляху з Літвы праз Беларусь на Украіну вершнікі наведваюць усе важныя гістарычныя помнікі. Яны ўжо былі ў замку ў Нарвілішках, у беларускіх Гальшанах, Крэве, Навагрудку, Слоніме, ва ўкраінскіх Луцку і Камянец-Падольску.

фота 2000kmistorijos.lt
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники