Рокерам перашкодзілі «Дажынкі»
Арганізатары рок-фестываля "Жывы Гук ON-line" вымушаны былі адмовіцца ад яго правядзення ў сувязі з "Дажынкамі".
Па задуме арганізатараў, фестываль "Жывы Гук ON-line" праводзіцца ў нязвыклых месцах для рок-канцэртаў. Чарговую імпрэзу было вырашана зладзіць у Любчанскім замку, што на Гарадзеншчыне. Як распавядае завадатар праекту, музыка і прадзюсар Піт Паўлаў, папярэдне ў яго атрымалася дамовіцца з мясцовымі ўладамі. Была ўжо вызначаная дата, запрошаныя гурты і пачатая рэкламная кампанія. Але потым чыноўнікі перадумалі і папрасілі арганізатараў перанесці мерапрыемства. І так здарылася тройчы. "Аказалася, што звязана гэта з "Дажынкамі", якія ўлады таксама пераносілі. А ў адзін дзень у адной вобласці не могуць здарыцца "Дажынкі" і "Контр-Дажынкі". Тым больш у час правядзення такога мерапрыемства ўсе чыноўнікі вобласці працуюць толькі на яго, і ўсе бюракратычныя працэдуры адбываюцца вакол гэтага", - тлумачыць Піт Паўлаў.
"Дажынкі" ў Лідзе сапраўды перанеслі з 17-га на тыдзень пазней. Якраз у гэты час і планавалася зладзіць "Жывы Гук ON-line" недалёка ад Ліды. Калі ад чыноўнікаў паступіла прапанова зладзіць фестываль яшчэ на тыдзень пазней – 2-га лістапада, арганізатары вырашылі адмовіцца ад задумы.
"Тры разы я вымушаны быў абзваніваць музыкантаў і ўсіх, хто задзейнічаны ў фэсце, каб казаць пра чарговы перанос. Вырашыў, што досыць", - кажа Паўлаў. Ён збіраецца вярнуцца да ідэі рок-канцэрту ў Любчанскім замку летам наступнага году.
Пакуль жа ідзе падрыхтоўка да справаздачнага канцэрту "Жывы Гук ON-line" з прэзентацыяй фільма, прысвечанага гэтаму праекту. 7-га лістапада ў мінскім клубе "Рэактар" плануецца выступ гуртоў GARADzKIJA, "Глебстеры", "Мутнаевока" ды іншых.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники