Obituary хоча выступіць пад беларускай сімволікай

Сяргей Нятрэба, новостной портал UDF.BY
24 августа 2010, 12:52
Вакаліст амэрыканскай мэтал-легенды Obituary Джон Тардзі напярэдадні прыезду у Мінск заклікаў сваіх беларускіх прыхільнікаў прыйсці на канцэрт з нацыянальнай сімволікай.

Obituary - гурт з 26-гадовай гісторыяй. Піку славы яны дасягнулі на пачатку 90-х, калі лічыліся заканадаўцамі моды ў кірунку дэт-мэтал. Іх альбом The End Complete 1992 году стаў самы прадавальным дыскам у гэтай музычнай плыні.

Музыкі з Фларыды ўпершыню на постсавецкай прасторы выступілі пяць год таму, калі яны езьдзілі па свеце з турам з нагоды свайго вяртання на сцэну пасля сямігадовага перапынку. Праўда тады Мінск яны абмінулі. У склад гурта ўваходзяць браты Джон і Дональд Тардзі, а таксама Трэвар Перэс, вядомы не толькі з сваёй асаблівай манерай ігры на гітары, але і тым, што мае лінію па выпуску папулярнага ў Амерыцы соўса для барбекю.

Напярэдадні першага выступа ў беларускай сталіцы 30 жніўня Джон Тардзі заклікаў сваіх беларускіх прыхільнікаў прыйсьці на канцэрт з нацыянальнай сімволікай. "Хлопцы і дзяўчыны, якія збіраюцца прыйсці да нас у Мінску! Зрабіце сцяг ці банер нашага гурта з нацыянальным беларускім каларытам! Абагаўляю крэатыўных людзей і крэатыўныя падарункі", - заявіў лідэр Obituary.

Класікаў дэт-мэталу можна паслухаць у мінскім клубе "Рэактар" у бліжэйшы панядзелак.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Obituary хоча выступіць пад беларускай сімволікай