Limp Bizkit прыедзе ў Мінск (відэа)
Лідэры рэпкору ўпершыню завітаюць у Беларусь. Амерыканцы дадуць канцэрт у "Мінск-арэне" 5 кастрычніка.
Limp Bizkit існуюць ужо 16 год. Сусветную славу яны набылі ў 1999 годзе, калі выдалі альбом "Significant Other". Кружэлка стала мультыплацінавай. Наступны іх альбом "Chocolate Starfish And The Hotdog Flavored Water" стаў плацінавым за першы тыдзень продажаў (гэта значыць продажы сягалі мільёну асобнікаў за некалькі дзён) і атрымаў прэмію MTV, як найлепшы дыск у свеце. Падмацаваны поспех быў саўндтрэкам да фільму "Місія невыканальная-2". У адным з тураў каманду падтрымалі Metallica, Linkin Park і Deftones.
Упершыню на постсавецкай прасторы гурт сыграў летась, калі даў два аншлагавых канцэрта у Пецярбургу і Маскве. Цікава, што на разагрэве ў амэрыканскіх ню-металістаў выступаў рэпер з Беларусі Сярога, які нават выканаў з Limp Bizkit сумесны твор, праўда, гэты эксперымент выклікаў абурэнне прыхільнікаў каманды.
Limp Bizkit выступіць у беларускай сталіцы 5 кастрычніка ў "Мінск-арэне", дзе ўжо гралі Rammstein і Scorpions, а неўзабаве выступіць Элтан Джон. Плануецца, што квіткі на шоў амерыканцаў будуць па 100-200 тысячаў рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники