“Дзецідзяцей“ зрушыліся (відэа)

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
30 апреля 2010, 18:23
Гурт, які складаецца з акцёраў Купалаўскага тэатру, запісаў цалкам беларускамоўны альбом "Рух". У папярэдніх двух кружэлках Ганна Хітрык спявала па-руску.

Гурт "Дзецідзяцей" з’явіўся на беларускай сцэне тры гады таму і адразу ж увайшоў у шэраг тых камандаў, якія здольныя збіраць на сваіх канцэртах аншлагі. Тлумачыўся поспех не толькі акцёрскай вядомасцю вакалісткі Ганны Хітрык, але і вельмі кранальнымі спевамі. Ганне нават надалі статус новай рок-князёўны Беларусі ды запрашалі гурт у якасці гасцей на буйныя рок-фэстывалі.

Музыкі прызнаюць, што маральна саспелі да цалкам беларускамоўнай праграмы толькі цяпер, хоць пастаянна выконвалі беларускія песні на канцэртах. Адна з іх – "Гімн моладзі" стала нават гімнам прыхільнікаў каманды, а песня "Раптам" – адной з канцэртных візітовак каманды.

1 мая "Дзецідзяцей" возьмуць удзел у "Музычным рынгу" на тэлеканале СТВ, дзе будуць змагацца з Максам Лорэнсам, а 4 мая прадставяць свой альбом на роднай купалаўскай сцэне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ “Дзецідзяцей“ зрушыліся (відэа)