Пайшоў з жыцця паэт Серж Мінскевіч
Яго не стала 8 чэрвеня, паведамляе Суполка беларускіх пісьменнікаў.
Серж Мінскевіч (сапр. Сяргей Мыцько) нарадзіўся 12 лютага 1969 у Мінску. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ.
Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост». Працаваў ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук.
Займаўся бардаўскай песняй, перакладамі. Зрабіў поўны пераклад паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды» (1999), пераклаў «Крымскія Санеты» (2004). Перакладаў з польскай Міцкевіча, Славацкага, Івашкевіча, Галчынскага, Маслоўскую, з англійскай Шэлі, Лангфэла.
Выдаў кнігі: «Праз галеРэю» (паэзія, 1995), «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002), «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006), «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» і інш.
Паэт Андрэй Хадановiч пiша: «Светлая памяць, дарагі дружа...»
Зь нізкі «Менскія санэты»

Насеньне лепшае з жыцьцёвай сьветлай нівы
Сабранае ў жарон Малоху… Пыл пэрлін,
Узятых з мора ўцех і працы, – ў змрок рыцьвін
Прасыпаны на жвір вільготны і маўклівы.
Заслону забыцьця прадуць гады рупліва…
Як войска ўсталі тут сто тысячаў хваін,
Бы варта цішыні, што грэбнем вершалін
Шумлівыя вятры сутрымвае за грывы.
Тут іншаземцы сьлёз ня могуць прыхаваць…
І вы, гаспадары, паплачце, ці ж вам сьцерці
З прасьцягу памяці разоры столькіх сьмерцяў?
Паплачце, бо інакш драўлянай варты раць
У горад рушыць, каб ваш сон патурбаваць,
Павекі, што ў крыві запекліся, разьдзерці.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники