Акцёры і супрацоўнікі Купалаўскага тэатра запісалі відэазварот

nn.by
13 августа 2020, 12:38
Кадр из видео
У відэазвароце ўдзельнічаюць акцёры і супрацоўнікі Купалаўскага тэатра.

Ён завяршаецца пад гукі сігналаў аўтамабіляў, якія сталі сімвалам падтрымкі падчас пратэстаў у Беларусі.

— Мы, купалаўцы, з болем сочым за тым, што адбываецца ў нашай краіне. Мы паважаем закон і правы чалавека, але кожны вечар жывем, як на фронце, — гаворыць Раман Падаляка.

— Скалечаныя людзі ніколі не знікнуць, яны не забудуць таго, што з імі адбылося. Мы ўжо не зможам жыць так, як раней, — дадае Крысціна Дробыш.

— Мы патрабуем спыніць ужыванне сілы ў дачыненні да мірных людзей. Мы занепакоеныя тым, што нашыя сябры, калегі і знаёмыя знаходзяцца пад арыштам, — адзначае Сяргей Чуб.

— Мы супраць тэрору і гвалту. Мы супраць крыві ў нашай краіне. Мы хочам міру і спакою, — адзначылі акцёры.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Акцёры і супрацоўнікі Купалаўскага тэатра запісалі відэазварот