Як прадаць свае творы праз Інтэрнет?

"Еўрарадыё"
30 июня 2009, 13:21
Адразу ж пасля "Амбасовішча" запрошаныя на фэст амерыканскія музыкі з гурта Тhe Gifted Children арганізавалі для беларускіх калег нефармальную прэс-канферэнцыю. Натуральна, што галоўным пытаннем сустрэчы было "ці магчыма прадаваць беларускую музыку за мяжу і якім чынам гэта можна здзейсніць?"

Як кажуць самі Тhe Gifted Children, цяпер настала эра лічбавага шопінгу. Дыскі ўжо не так моцна запатрабаваныя і ад гэтага гаруюць кампаніі-выдавецтвы, але не музыкі.

"Мы прадаем свае запісы праз інтэрнет у розных краінах і маем з гэтага нейкія грошы. Мы дагэтуль атрымоўваем свае адсоткі, нават калі ўжо даўно не займаемся каардынацыяй таго ці іншага сайту. Прыкладна трыста баксаў штогод. Няшмат, але ж мы нічога для гэтага не робім. Сядзім сабе дома і ўсё," — кажуць Тhe Gifted Children і звяртаюць увагу на тое, што не варта грэбаваць продажам сваёй музыкі ў інтэрнеце. У гэтым ёсць цікавасць як для музыкаў, так і для ўладальнікаў інтэрнет-рэсурсаў.

Тhe Gifted Children адзначаюць, што апошнія часам сайты нават больш задаволеныя, чым самі аўтары прадукту :

Тhe Gifted Children: "Інтэрнет-рэсурсы робяць на вас свой бізнэс, калі ваша музыка прадаецца праз розныя сайты тыпу iТunes. Вам 70 цэнтаў, а ім 30. За гэта вам не трэба бегаць па канторах і галава не баліць, як і з кім падпісаць дамову".

Сярод самых папулярных і вядомых інтэрнет-крамаў, на думку амерыканскіх калег, з’яўляецце сайт www.cdbaby.com:

Тhe Gifted Children: "Гэта можа зрабіць хто заўгодна. Нават вы, седзячы ў Мінску. Трэба заплаціць 55 баксаў за адзін рэліз, даслаць ім пяць дыскаў, а яны іх для вас прададуць. CDbaby — гэта своеасаблівы гарант якасці. Людзі карыстаюцца іх паслугамі і ўжо маюць пэўны давер. CDbaby не прадаюць вашыя дыскі фізічна. Яны дастаўляюць іх па замове пакупніка і самастойна будуюць сетку дыстрыб’юцыі (rhapsody, iТunes і г.д.). Гэта вельмі зручна".

Музыкі гурта Тhe Gifted Children таксама звярнулі ўвагу сваіх беларускіх калег на тое, што віртуальны продаж сёння знаходзіцца на першай пазіцыі сярод усіх магчымых, так сама як і продаж сваіх дыскаў на канцэртах — таму яны раюць ладзіць вялізныя туры, спяваючы песні не ў адным горадзе, а па ўсім рэгіёне цалкам.

Напрыклад, амерыканская публіка вельмі любіць цесны кантакт з артыстамі. Скажам, сфатаграфавацца разам, ўзяць у выканаўцы аўтограф, паціснуць яму руку і, вядома, набыць дыск адразу ж пасля шоў. Але, дадаюць музыкі, пачынаць ўсё ж такі варта менавіта з продажу сваёй музыкі праз інтэрнет і не баяцца бясплатнага распаўсюджвання сваіх песень на ўсіх магчымых форумах і адмысловых сайтах, бо гэта відавочна дапамагае інтэрнет-продажу:

Тhe Gifted Children: "Для нас віртуальная дыстрыбуцыя значна зручней. Праз rhapsody, iТunes, amazon… мы маем больш грошай, чым праз непасрэдны продаж дыскаў".

Што ж тычыцца папулярнасці лічбавых носьбітаў, то, як ні дзіўна, у амерыканскіх слухачоў сёння модны вініл! Падобна на тое, што людзі стаміліся ад праслухоўвання няякаснага mp3-гуку:

Тhe Gifted Children: "Так! Вініл цяпер прадаецца лепш за кампакт-дыскі. Але віртуальна, зноў-такі. І гэта нічога не каштуе. Капейкі нейкія. Слухач пстрыкае мышкай і грошы ідуць да вас з усяго свету, калі пажадаеце".

Таму, шаноўныя музыкі, смела спрабуйце адкрыць для сябе інтэрнет-шопінг. І спадзяемся, што вынікі не прымусяць сябе чакаць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Як прадаць свае творы праз Інтэрнет?